Субота, 27.07.2024, 07:11

ЖАМЫСЛАЎСКАЯ КАПЛІЦА ХРЫСТА ВАЛАДАРА

Галоўная »
ЖАМЫСЛАЎСКАЯ КАПЛІЦА ХРЫСТА ВАЛАДАРА размяшчаецца ў паўночнай частцы вёскі Жамыслаўль Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў 2000 г. з цэглы.


Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб'ёмам, да якога далучаны ніжэйшыя апсіда і прытвор, спалучэнне двухсхільных дахаў якіх стварае рытміку аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынка. Ёй падпарадкавана рэгулярнае размеркаванне стральчатых аконных праёмаў і лапатак у прасценках на плоскасных бакавых фасадах. Каларыстычную палітру архітэктуры складаюць чырвоны колер дахоўкі, блакітны архітэктурных краповак і шэрая тынкоўка сцен. Унутры зала перакрыта драўляным лучковым ашаляваным вагонкай скляпеннем. Пры ўваходзе над бакавымі каморамі выгнутая дугой антрэсоль хораў. Уздоўж сцен развешаны карціны-стацыі на тэму «Крыжовы шлях Хрыста», на алтарнай сцяне драўлянае ўкрыжаванне.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.