Панядзелак, 29.04.2024, 06:17

ЗЯМКЕВІЧ Рамуальд Аляксандравіч

Галоўная »
ЗЯМКЕВІЧ Рамуальд Аляксандравіч (07.02.1881 г., Варшава – 1943 або 1944 гг.; псеўданімы Раман Суніца, Юры Алелькавіч) – гісторык літаратуры, бібліяфіл, бібліёграф, публіцыст і перакладчык. Жыў пераважна ў Варшаве, часта наведваў Беларусь, з 1905 г. супрацоўнічаў з М.Федароўскім (дапамагаў матэрыяламі і запісамі, у 1931 – 1935 гг. вёў карэктуру т. 4 працы «Люд беларускі».

Сабраў вялікую калекцыю беларускага народнага адзення, часта вышыванага і арнаментаванага (вывезеная немцамі ў 1918 г. у Берлін), а таксама рукапісаў беларускіх пісьменнікаў. У 1908 г. запісваў фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы ў ваколіцах Зембіна сучаснага Барысаўскага р-на. У 1913 – 1914 гг. шукаў гісторыка-літаратурныя матэрыялы на Магілёўшчыне, дзе таксама запісваў і беларускі фальклор. У многіх ягоных працах, што выйшлі асобнымі кніжкамі, было шмат на той час невядомых фактаў і звестак.

Ліставаўся з А.Шлюбскім, Яўхімам Карскім, Аляксандрам Ельскім ды іншымі. Надрукаваў невядомыя рукапісы Максіма Багдановіча, К.Каганца, В.Дуніна-Марцінкевіча, Я.Лучыны. У гады Другой сусветнай вайны пры невядомых абставінах трапіў у рукі гестапа і загінуў (паводле некаторых звестак — у канцлагеры). Багаты архіў Р.Зямкевіча не захаваўся, частка бібліятэкі перайшла іншым людзям. Асобныя лісты і рукапісы зберагаюцца ў архівах і бібліятэках Варшавы, Мінска, Вільні, Санкт-Пецярбурга ды інш.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.