Субота, 27.07.2024, 02:55

ЗВОД

Галоўная »
ЗВОД – а) у мовазнаўстве – рэдакцыя тэксту канфесіянальнага помніка, якая адрозніваецца ад іншых спісаў гэтага помніка рэгіянальнымі асаблівасцямі мовы. У XI – XIV стст. стараславянская мова пачала папаўняцца адметнасцямі розных славянскіх моў (у тым ліку і беларускай) і на яе месцы ўзнікла царкоўна-славянская мова, у якой былі розныя варыянты (сярэднебалгарскі, усходнеславянскі, сербскі і інш.). Царкоўна-славянская мова ў Беларусі зазнала моцны ўплыў народна-гутарковай у ХV – ХVІ стст. Гэта асабліва выразна праявілася ў тэкстах «Жыціе Ефрасінні Полацкай» (спіс XIV ст.), выданнях Ф.Скарыны і інш., дзе з XVI ст. пачала ярка засведчвацца беларуская мова;

б) у літаратуразнаўстве – твор летапіснага жанру, які ўзнік у выніку аб'яднання ў адзін помнік некалькіх гісторыка-літаратурных твораў і пагадовых запісаў. Кожны летапісны звод адлюстроўваў імкненні і погляды грамадскіх колаў свайго часу, меў пэўную ідэйна-палітычную накіраванасць, вылучаўся своеасаблівым ідэйна-мастацкім адзінствам. Першы вядомы ўсходнеславянскі звод – «Аповесць мінулых гадоў» (Кіеў, XIIст.), дзе ёсць шматлікія звесткі і пра беларускія землі (з 862 г., калі ўзгаданы Полацк). Пазней пачалі стварацца летапісы і ў многіх іншых гарадах, у тым ліку і беларускіх. З іх, на жаль, многае знікла. Першы беларускі летапісны звод узнік у 2-й чвэрці XV ст. – Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. Беларуска-літоўскія хронікі XVI ст. таксама маюць характар зводаў разнастайных гісторыка-літаратурных твораў («Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага» (2-гі звод), Хроніка Быхаўца (3-ці звод). Своеасаблівы звод зводаў – украінска-беларускі хранограф XVII ст. «Вялікая хроніка». Апошні летапісны звод беларускага паходжання – Магілёўская хроніка, якую пісалі 4 аўтары на працягу XVII – XIX стст. Складанне летапісных зводаў спынілася ў сувязі з навуковым і мастацкім спосабамі апісання мінулага і сучаснага.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 55
Гасцей: 55
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.