Паэт Іван Лагвіновіч памёр 29 сакавіка 2011 года. Гэта кніга змясціла апошні, яшчэ ім самім складзены зборнік «Свечкі трыпутніка» і яшчэ два дзясяткі лепшых вершаў, напісаных на працягу ўсяго творчага шляху.
Літаратурна-мастацкае выданне, якое было падрыхтавана да публікацыі часопісам «Маладосць». У ім прадстаўлены зборнікі вершаў Анатоля Трафімчыка «Пасведчанне аб нараджэнні» і Віталя Псеўданіма «Цянёты».
У кнігу паэта Алеся Каско ўвайшлі выбраныя вершы, напісаныя на працягу мінулых дзесяцігоддзяў, а таксама новыя творы, у якіх аўтар шчыра, прачула і па-майстэрску выяўляе свае душэўныя пачуцці і грамадскія перажыванні пра жыццё, творчасць і беларускую будучыню.
«Сваімі вершамі вядомы паэт, лаўрэат літаратурных прэмій Алесь Каско горача адстойвае духоўны пачатак у чалавеку, погляд на яго як на неад’емную часцінку сусвету...».
Збонік паэзіі «Нічога больш» Алеся Каско выдадзены ў 2011 годзе.
«Сама назва новага зборніка паэзіі лаўрэата літаратурных прэмій Алеся Каско "Нічога больш" (вершы і пераклады; Брэст, выд. "Альтэрнатыва", 2011) сведчыць, што творы звязаны з асэнсаваннем "жыццявіру”, пры гэтым не вельмі суцяшальным. Развагі над карэннымі пытаннямі чалавечага існавання схіляюць і чытача думаць, шукаць, узірацца ў сябе і жыццё, у навакольны свет. Трансфармаваны ў назву кнігі радок "нічога не выказаў болей" з "тытульнага" верша рэфрэнам адцяняе грамадзянскую пазіцыю аўтара, жыццёвую падаснову ягоных роздумаў, хваляванняў, радасцей, болю і гневу. Для А.Каско выключна важнае творчае самавызначэнне: "Ці стаў я паэтам? Нічога не выказаў болей, чым тое, што ў лёсе сваім прачытаў”. За сціплаю самаацэнкаю – сутнасць індывідуальнасці: быў сабою, не выстаўляў сябе ні лепшым, ні горшым, пісаў, як жыў, набіраўся майстэрства, але пазбягаў штукарстваў і музе "ў рабства сябе не даваў”».
Зборнік вершаў «Мой тата трактарыст» Віктара Гардзея, выдадзены ў 1989 годзе.
«Талантливые стихи Виктора Гордея хорошо знают и любят дети. Ярко и занимательно написана его новая книга. Папа у Егорки — лучший в колхозе механизатор. Он гордится своей мирной профессией. Егорка тоже хочет пахать землю, сеять хлеб».
«Гераізм савецкіх людзей у дні Вялікай Айчыннай вайны, працоўная слава і поступ сённяшняга маладога жыцця — галоўная тэма новай кнігі паэта. Вершы яго, простыя па форме, ясныя па зместу, з яркімі паэтычнымі вобразамі, прасякнуты пачуццём павагі да чалавека, роднай зямлі».
Зборнік вершаў «З маіх крыніц» Івана Кірэйчыка выдадзены ў 1994 годзе.
«Іван Кірэйчык — па прафесіі журналіст. Пабываў у самых розных мясцінах былога Саюза, сустракаўся з мноствам цікавых людзей. Уражанні ад гэтых сустрэч увасобіліся ў вершы. Паэт піша пра блізкае і балючае. Трывога за родную зямлю, злавесны цень Чарнобыля не абышлі ягоную творчасць».
Сборник стихов «Рассветы и закаты» издан в 2010 году отделом библиотечного маркетинга ЦРБ им. В.Ф. Проскурова Ганцевичсккой РЦБС.
«Красота, любовь, мечта, грусть – это главные темы поэзии Вячеслава Нестерука, собранной на страницах данного издания. Его стихи жизненные, волнующие, полные мудрости и доброты».
«У сваім новым паэтычным збоніку Уладзімір Марук імкнецца спасцігнуць вытокі духоўнасці ў чалавеку, зразумець, чаму духоўнасць гэту чалавек губляе, падпарадкоўваючыся чыста знешнім праявам жыцця, а не яго глыбіннаму, унутранаму зместу. Паэт лічыць, што калі мы, няхай і несвядома, забываем пра тое, "што ў свеце нядаўнім было”, то не можам паўнакроўна існаваць».
«Узаемасувязь чалавека і прыроды – адна з галоўных тэм зборніка. Малады паэт уважліва прыслухоўваецца да шолаху лістоты, якая, "як душа, прасвечваецца", адчувае жывыя карані пракаветных палескіх сосен, якія, спадзяецца ён, вечныя, як самое жыццё на зямлі. Яркае полымя рабіны – паэтычны сімвал чалавечнасці і высокага сэнсу жыцця людзей. Вершы ў паэта часта набываюць філасофскае гучанне».
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.