Панядзелак, 29.04.2024, 03:07

Галоўная » 2012 » Снежань » 9 » Ганцавіцкія бабулі далі фору буранаўскім, альбо як нігерыйцы наш фальклор вывучалі
15:32
Ганцавіцкія бабулі далі фору буранаўскім, альбо як нігерыйцы наш фальклор вывучалі
«Хатовічы» і «Завіца» ўдзельнікі чарговага свята цыкла «Рух зямлі» ў БрэсцеПершае ўражанне ад чарговага свята цыкла «Рух зямлі» ў абласным грамадска-культурным цэнтры (АГКЦ) – фальклорам у Брэсце цікавяцца цемнаскурыя студэнты-нігерыйцы, кітайцы ды пенсіянеры. Менавіта яны складалі большасць залы ў апошні дзень перад Піліпаўкай. Між тым народныя калектывы з Ганцаўшчыны – «Хатовічы» з Хатыніч і «Завіца» з Раздзялавічаў – жаданыя госці любых рэспубліканскіх фестываляў, і нават у Польшчы.

Госці з далёкага райцэнтра прывезлі самабытныя абрады, якія захаваліся толькі ў названай мясцовасці. Найбольш рэдкі – «рэкруты», які рэпрэзентавалі раздзялавіцкія жанчыны паважанага ўзросту. Што гэта за цяжкая і доўгая служба, бадай, ведалі толькі продкі. Праводзіны маладога хлопца на сем год у войска выліваліся ў сапраўднае шчымлівае развітанне з удзелам родзічаў і вяскоўцаў («Завіца» – ад залвіца, сваякі). Сам небарака служывы стаяў як з крыжа зняты, так яму не хацелася пакідаць родны кут. Але, па сцэнарыю, яго ўжо чакалі коні і два начальнікі.

«Хатовічы» і «Завіца» ўдзельнікі чарговага свята цыкла «Рух зямлі» ў Брэсце

Ролю маці рэкрута выдатна выканала адна са старэйшых удзельніц калектыву Соф’я Мікалаеўна Рабцэвіч. Як звычайна, усё скончылася добра – частушкамі, полькай і мілагучнай песняй «Ой, дабранач усім нанач!». Бабулі здзейснілі подзвіг – не толькі дабіраліся за блізкі свет, але і скакалі, як маладыя. Некаторым з іх пад семдзесят! А як умела ў кожнай абвіты аборы (валокі) ля пасталоў! Ну сапраўды, дай раскрутку ды накіруй на «Еўрабачанне», поспех будзе не меншы, чым у славутага ўдмуртскага калектыву.

«Хатовічы» і «Завіца» ўдзельнікі чарговага свята цыкла «Рух зямлі» ў Брэсце

Рэкрут вяртаўся дадому, жаніўся, у сям’і нараджалася дзіця. Пахрысціць яго па народнай традыцыі, каб меў шчаслівы лёс, – цэлая навука. Яе сакрэты і адкрылі гледачам удзельнікі фальклорна-этнаграфічнага народнага калектыву «Хатовічы».

«Хатовічы» і «Завіца» ўдзельнікі чарговага свята цыкла «Рух зямлі» ў Брэсце

У адной жанчыны запытаўся: чаму такое несупадзенне назвы калектыву з вёскай Хатынічы?

- А так яе яшчэ Якуб Колас называў, калі настаўнічаў у Люсіна, - тут жа выпаліла субяседніца. – Ён і з нашымі аднавяскоўцамі гутарыў.

«Хатовічы» і «Завіца» ўдзельнікі чарговага свята цыкла «Рух зямлі» ў Брэсце

Памятаюць жыхары класіка! Не забываюць і беларускую мову. Кажуць, у Раздзялавічах яна напеўная, з оканнем («захавалася, бо вакол былі адны балоты»), у Хатынічах словы больш адрывістыя, быццам карацейшыя, асіміляваныя прыезджымі…

«Хатовічы» і «Завіца» ўдзельнікі чарговага свята цыкла «Рух зямлі» ў Брэсце

…Ды раптам вяскоўцы схамянуліся, занепакоіліся, што доўга засядзеліся. Прычына важкая - трэба разыходзіцца, «бо пара свіней карміць…». У канцы частавалі гледачоў салодкай булкай з печы, зноў спявалі і танчылі. Ды так, што цемнаскурыя нігерыйцы ледзьве ўседзелі на месцах. Відаць было, ім па тэмпераменту прыйшліся скокі – падэспань, «нарэчанька» і іншыя.

«Хатовічы» і «Завіца» ўдзельнікі чарговага свята цыкла «Рух зямлі» ў Брэсце

Шмат было ганаровых і салодкіх узнагарод ад начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама Сяргея Панасюка, кіраўніка АГКЦ Святланы Каржук. Нельга не пагадзіцца са словамі загадчыцы аддзела традыцыйнай культуры АГКЦ Ларысай Быцко, якая вядзе праект з 2009 года.

«Хатовічы» і «Завіца» ўдзельнікі чарговага свята цыкла «Рух зямлі» ў Брэсце

- Гэтыя людзі багатыя ўжо таму, што носяць у сабе такі вялізны скарб, як народная культура, - сказала суразмоўніца. – Дзякуючы гэтаму мы маем сваё аблічча – аблічча беларусаў. Таму рэкамендуем кожнаму падобнаму калектыву ствараць «калектывы-спадарожнікі», каб як мага больш прыцягваць моладзі.

Сяргей МОШЧЫК, «Вечерний Брест»
Фота: Мікалай Чабяркус
Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 1785 | Дабавіў: admin | Тэгі: Раздзялавічы, Хатовічы, Завіца, Хатынічы, Ганцавіцкі раён
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Снежань 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.