Серада, 24.04.2024, 23:42

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Віталь Герасіменя » Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы

Вуліца Матросава
Вуліца Матросава ў 1920-1930-я гады насіла назву Бальнічная. І насіла яна такую ж назву зусім незвычайна.

У верасні 1923 года ў мястэчку Ганцавічы на сродкі Лігі Нацый была пабудавана бальніца на сорак ложкаў. Гэтая бальніца была пабудавана на тэрыторыі сучаснай. Аднак медыцынскае абслугоўванне з-за вялікага кошту лячэння было недаступна для большасці насельніцтва. У выніку гэтага ў 1925 годзе бальніца з Ганцавіч была перанесена ў павятовы Лунінец, дзе было больш маёмых людзей.

Пасля пераезду бальніцы ў Лунінец, яе будынак пераабсталявалі пад сямікласную польскую школу, якая насіла імя Пілсудскага. У 1939 годзе польскія ўлады пабудавалі ў Ганцавічах новую двухпавярховую школу, зараз гэта сярэдняя школа № 2.

У канцы 1939 года, пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР адкрылася раённая бальніца. Верагодна яна размяшчалася на базе старой. У яе штаце працавалі тры ўрачы, дзесяць медыцынскіх работнікаў сярэдняга медыцынскага персаналу і амаль столькі ж малодшага.

Першым галоўным урачом бальніцы стаў ураджэнец горада Растоў-на-Доне Васіль Аляксандравіч Міхайлаў. На жаль ён як і многія жыхары раёна, не пазбег сталінскіх рэпрэсій і ў 1942 годзе быў асуджаны на пяць гадоў знявольвання ў папраўча-працоўных лагерах. Далейшы лёс гэтага чалавека невядомы.

У будынках, дзе зараз знаходзіцца раённы цэнтр эпідэміялогіі і старых будынках дапаможнай школы-інтэрната, ў 1920-1930-я гады размяшчалася Польская ваенная кавалерыйская часць.

Пазней, у 1945 годзе частка будынкаў была перададзена пад адчыненае ўжо ў гарадскім пасёлку Ганцавічы педагагічнае вучылішча. Педагагічнае вучылішча рыхтавала кадры настаўнікаў пачатковых класаў.

Выкладчыцкі састаў вучылішча сфарміраваўся ў асноўным з прыезджых педагогаў з усходніх рэгіёнаў Беларусі. Дырэктарам вучылішча працаваў Г.Г. Стрыжонак, завучам – І.М. Азёрны. Усе педагогі – гэта былыя удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Самым старэйшым выкладчыкам у вучылішчы (па ўзросту) быў В.П. Арлоў – настаўнік хіміі і музыкі. Усяго ж у вучылішчы працавалі дваццаць тры педагогі. Адным з педагогаў быў заслужаны настаўнік БССР Ціхан Акімавіч Ерафеенка. У педагагічным вучылішчы акрамя дзённага дзейнічала і завочнае аддзяленне.

Далей па вуліцы Матросава-Бальнічная на месцы, дзе цяпер знаходзіцца будаўнічая арганізацыя ПМК-7, некалі былі яўрэйскія могілкі. А за імі кавалерыйская часць абсталявала стрэльбішча.

Мал. 1 Пачатковая школа ў м. Ганцавічы, магчыма размяшчалася ў будынку былой бальніцы.

Мал. 2 Будынак педагагічначга вучылішча. 1950-я гады.

Мал. 3 Сквер каля педагагічнага вучылішча. 1950-я гады.

Мал. 4 3-ці курс Ганцавіцкага педагагічнага вучылішча. 1948 год

Мал. 5 Сучасны стан будынка педагагічнага вучылішча.
Катэгорыя: Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы | Дабавіў: admin (13.12.2008) | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ
Праглядаў: 3416 | Тэгі: Ганцавічы, Віталь Герасіменя | Рэйтынг: 5.0/4
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны [9]
Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы [7]
Гісторыя пажарнай службы Ганцавіцкага раёна [3]
З гісторыі чыгункі [2]
Музейны архіў [9]
Літаратурная карта Ганцавіцкага раёна [6]
Іншае [14]
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.