Нядзеля, 28.04.2024, 09:17

БАГАТАЯ КУЦЦЯ, шчадрэц

Галоўная »
БАГАТАЯ КУЦЦЯ, шчадрэц – старадаўні звычай у славян святкаваць вечар перад Новым годам. Адзначалі багата, спадзеючыся на далейшыя здароўе і дабрабыт усёй сям'і. Нашы продкі ласаваліся блінамі з верашчакай і смажанай кілбасою, скваркамі, куццёй, крупнікам з мясам, баршчом з буракоў.

На багатую куццю сталыя людзі варажылі пра новы ўраджай, а дзяўчаты – пра свайго суджанага. У сувязі з гэтым звычаем быў абрад шчадравання, калі хадзілі ад хаты да хаты; самую прыгожую, хораша ўвабраную галасістую дзяўчыну мелі за шчодру. Яна спявала адмысловыя шчадроўскія песні, якія былі падобныя да калядных. Песнямі хацелі наблізіць вясну, папрасіць багатага ўраджаю, уславіць гаспадароў, пажадаць ім здароўя і плёну, па-рознаму выкарыстоўваліся вобразы шматлікіх звяроў і птушак. Гаспадары шчыра аддзячвалі рознымі прысмакамі шчадроўнікаў.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.