Субота, 27.07.2024, 03:11

АЛЬКОВІЦКІ КАСЦЁЛ ЗВЕСТАВАННЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЕ МАРЫІ

Галоўная »
АЛЬКОВІЦКІ КАСЦЁЛ ЗВЕСТАВАННЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЕ МАРЫІ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Альковічы Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Пабудаваны ў 1897 — 1902 гг. з чырвонай цэглы. У 1950-я гг. закрыты. У1969 г. згарэў дах. Касцёл адноўлены ў 1989-92 гг.


Першапачаткова ў 1699 г. была пастаўлена драўляная капліца з іконай Найсвяцейшай Дзевы Марыі. У 1722 г. ўладальнік мястэчка біскуп Аляксандр Гараін пабудаваў на свае сродкі драўляны касцёл у гонар Ражджаства Найсвяцейшай Дзевы Марыі, які праз 30 год струхлеў; у 1754 г. перабудаваны.

Помнік архітэктуры неаготыкі. Пабудаваны паводле канону трохнефавай аднавежавай базілікі з пяціграннай апсідай і гранёнымі сакрысціямі. Аб'ёмы ярусна нарастаюць да вежы, па вуглах і ў прасценках умацаваны ступеньчатымі контрфорсамі, прарэзаны высокімі стральчатымі аконнымі праёмамі (раней былі запоўнены вітражамі). Арачны ўваходны партал завершаны вімпергам, над якім вялікае акно-ружа. Дэкор абмежаваны цаглянымі трыльяжнымі і аркатурнымі арнаментальнымі паясамі.

Унутраная прастора перакрыта стральчатымі крыжовымі скляпеннямі, якія трымаюцца на шматслойных калонах з характэрнымі керамічнымі капітэлямі з завіткамі лісця і гронак вінаграду. У стылі неаготыкі выкананы таксама арган на хорах.

3 паўночнага боку ад касцёла была пастаўлена драўляная званіца — твор народнага дойлідства 19 ст. (разабрана ў канцы 20 ст). Цэнтрычнае чатырохграннае трохяруснае збудаванне пад шатровым гонтавым дахам; ярусы вылучаліся шырокімі гонтавымі адлівамі.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008.— 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 56
Гасцей: 56
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.