Субота, 27.07.2024, 03:22

ДУБРАВЕНСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ

Галоўная »
ДУБРАВЕНСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца на ўзгорку ў паўночнай частцы вёскі Дубрава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.


Пабудаваны ў 1796 — 1805 гг. з цэглы, верагодна, паводле праекта К.Спампані, па фундацыі мінскага ваяводы Адама Хмары на месцы драўлянага касцёла 1770 г. 3 1868 г. касцёл перайшоў да праваслаўных, у 1871 г. архітэктарам Ваўковічам, а ў 1884 г. інжынерам Нектар'еўскім перабудаваны пад царкву. У 1919 г. вернута парафіянам, набыў выгляд рымска-каталіцкага храма ў выніку рэканструкцыі 1926—29 гг. Напачатку Вялікай Айчыннай вайны парафія налічвала звыш 2 тыс. прыхаджан. Згарэў у 1960-я гг., у паўзруйнаваным стане.

Па паданню, першы касцёл пабудаваны ў 1453 г. па фундацыі Глябовічаў. Па адных крыніцах, касцёл паўстаў у пачатку 16 ст. па фундацыі трокскага кашталяна Яна Радзівіла (памёр у 1522 г.), па другім — у 1553 г. Чарговы касцёл на месцы папярэдняга збудаваў у 1576 г. Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка. Пасля пашкоджанняў у руска-польскую вайну 1654—67 гг. быў адрэстаўраваны Марцыбялінай Глябовіч. Састарэлы храм аднавіў у 1770 г. Матэвуш Марцінкевіч. Згарэў у 1787 г., уяўляў сабой крыжова-купальны будынак з двухвежавым фасадам. Інтэр'ер упрыгожвалі сем алтароў.

Помнік архітэктуры класіцызму. Прамавугольны ў плане аб'ём пад двухсхільным дахам на фасадзе фланкіраваўся дзвумя вежамі. Атынкаваныя і пабеленыя фасады былі расшыты гарызантальным рустам, рытмічна чляніліся лучковымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках. Унутры прастора трымя парамі калон падзялялася на тры нефы, перакрытыя агульнай плоскай столлю; вылучаная прасценкамі апсіда з бакавымі рызніцамі перакрывалася скляпеннем. Бакавыя фасады рытмічна чляніліся арачнымі вокнамі-біфорыумамі, аб'яднанымі вялікімі прамавугольнымі нішамі. У крыпце былі пахаваны ўладальнікі вёскі Хмары (тры пакаленні).

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 37
Гасцей: 37
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.