Субота, 27.07.2024, 06:28

ДЗЯДЗІНЕЦ

Галоўная »
ДЗЯДЗІНЕЦ – 1) ядро, цэнтральная ўмацаваная частка старажытнарускага горада (пасля 14 ст. ў Расіі называлася крамлём, на Беларусі – замкам). Тут жыў князь з дружынай або прадвадзіцель (ваявода) з гарнізонам воінаў, знаходзіліся двары феадалаў, адміністрацыйныя і культавыя пабудовы. Найбольш часта дзядзінец размяшчаўся на мысе пры сутоках рэк: у Полацку Палаты і Заходняй Дзвіны, у Мінску Нямігі і Свіслачы, у Віцебску Віцьбы і Заходняй Дзвіны, у Гродне Гараднічанкі і Нёмана, у Тураве Язды, Струменя і Дамухі. Часамі знаходзіўся на ўзвышшы воддаль ракі (Навагрудак, Ваўкавыск).

Плошча дзядзінца ў найбольш буйных гарадах Беларусі: Полацка каля 10 га, Мінская 3 га, Віцебска 2,5 га, Гродна і Турава каля 1 га. Напачатку дзядзінец па перыметры ўмацоўвалі валам з частаколам або тынам, а са знешняга боку – і ровам. Пазней земляныя ўмацаванні заменены мураванымі (з каменю ці цэглы) сценамі і драўлянымі (радзей мураванымі) вежамі. Да дзядзінца часта прымыкаў умацаваны пасад – вакольны горад, заселены ў асноўным гандлёва-рамесным людам. У час небяспекі на дзядзінцы і ў вакольным горадзе хаваліся жыхары адкрытых пасадаў і бліжэйшых сельскіх паселішчаў.

Полацак у XVI ст., пасярэдзіне Верхні замак, або дзядзінец часоў Полацкага княства

2) Месца ў царкоўным прытворы, дзе стаялі жабракі.

3) Агароджаны пляц, двор пры якой-небудзь вялікай пабудове (гаспадарчай, жылой і інш.).

Аўтар: Я.Г. Звяруга
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.