Субота, 27.07.2024, 05:44

ГРОДЗЕНСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ І КЛЯШТАР ДАМІНІКАНЦАЎ

Галоўная »
ГРОДЗЕНСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ І КЛЯШТАР ДАМІНІКАНЦАЎ размяшчаецца ў горадзе Гродна на вуліцы Савецкай (былая Віленская, Саборная). Кляштар існаваў з 1632 па 1832 гг. Касцёл быў пабудаваны ў 1630—33 гг. па фундацыі віленскага падкаморыя Ф.Сапегі і яго жонкі Кацярыны (з Пацаў), асвячоны ў 1635 г. ў прысутнасці караля Уладзіслава IV Вазы.


У 1646 г. кантарам у кляштар быў прызначаны В.Друзбіч. У 1727 г. гродзенскі кагал пазычыў у дамініканцаў 10283 злотых пад залог сваёй маёмасці. У 1735—37 гг. настаяцелем кляштара Ф.Ганусевічам замест драўлянага пабудаваны мураваны корпус, у якім жылі манахі да 1832 г. У 1780—86 гг. корпус перабудаваны паводле праекта архітэктара Л.Грынцэвіча. Набажэнствы ў касцёле наведваў кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Па загаду імператара Паўла I манахі ў 1797 г. адкрылі пры кляштары школу з добра абсталяванымі кабінетамі (мінералагічны, фізічны і механічны), бібліятэку (15 тыс. тамоў, папоўнена ў 1781 г. са скасаванага медыцынскага інстытута). Паводле інвентара кляштара за 1804 г. касцёл меў «арган на 10 галасоў з бубнам». У 1825 г. кляштар пераўтвораны ў мужчынскую гімназію з павятовым вучылішчам, а касцёл перабудаваны ў гімназічную праваслаўную царкву, з 1863 г. — царква Ямбургскага уланскага палка. 15.04.1874 г. храм разбураны і замест яго створана спартыўная зала. Кляштарны корпус, які далучаўся да касцёла з паўночнага боку, захаваўся, выкарыстоўваецца адміністрацыйнымі ўстановамі.


Кaсцёл (не захаваўся) з'яўляўся творам архітэктуры барока. Трохнефавая двухвежавая базіліка з паўкруглай апсідай. Галоўны фасад чляніўся антаблементамі на тры ярусы.

Кляштарны корпус — помнік архітэктуры барока (зараз установа культуры). Вырашаны прамавугольным у плане двухпавярховым аб'ёмам пад двухсхільным дахам, закрытым на тарцовым фасадзе фігурным франтонам над чатырлхпілястравым рызалітам. Фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Кляштарны корпус — помнік архітэктуры класіцызму. Двухпавярховы будынак П-падобнай планіровачнай канфігурацыі. Архітэктурным дэкорам надзелены вулічны працяглы фасад, вылучаны па цэнтры шырокім рызалітам з трохвугольным франтонам; бакавыя крылы апяразаны прафіляваным карнізам і міжпавярховым поясам, крапаваны пілястрамі ў прасценках прамавугольных аконных праёмаў, дэкарыраваных трохвугольнымі сандрыкамі. Планіроўка галерэйная з аднабаковым размяшчэннем класаў.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.