Субота, 27.07.2024, 02:52

КЛЕЦКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ

Галоўная »
КЛЕЦКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ размяшчаецца ва ўсходняй частцы горада Клецк Мінскай вобласці. Пабудаваны ў пачатку 21 ст. з цэглы.



Крыжовы ў плане храм фарміруюць прамавугольныя ў плане аб'ёмы нефа з пяціграннай апсідай і крылаў трансепта, накрытыя агульным высокім двухсхільным дахам. У фасад убудавана двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца, франтальная грань якой вылучана высокім стральчатым перспектыўным парталам увахода, да якога вядзе высокі лесвічны каскад. Такой жа формы аконнымі праёмамі і пілонамі-контрфорсамі ў прасценках расчлянёны бакавыя фасады. Алтарны фасад і грані апсіды завершаны ступеньчатымі атыкамі.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 61
Гасцей: 61
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.