Субота, 27.07.2024, 03:15

КОБРЫНСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ

Галоўная »
КОБРЫНСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца на вуліцы Першамайскай ва ўсходняй частцы горада Кобрын Брэсцкай вобласці. Пабудаваны ў 1841—45 гг. з цэглы на сродкі парафіян паводле праекта 1839 г. гродзенскага губернскага архітэктара Міхаэліса. Закрыты ў 1962 г., перададзены вернікам у 1989 г. і адрэстаўрыраваны польскімі спецыялістамі.


Адлюстраваны на малюнку Напалеона Орды 1864 г.


Помнік архітэктуры класіцызму. Трохнефавы двухвежавы храм. Прамавугольны ў плане аб'ём накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад фланкіраваны дзвума аднаяруснымі чацверыковымі шатровымі вежамі. Уваход вырашаны вялікім арачным парталам, фланкіраваным лучковымі экседрамі са скульптурамі святых. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках, аб'яднанымі аркатурай. Унутры прастора храма размежавана на нефы высокімі аркадамі на чатырохгранных пілонах, перакрыта плоскім плафонам. Алтар вырашаны чатырохпілястравым порцікам з паўкруглым франтонам з вітражнай люкарнай па цэнтры.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 53
Гасцей: 53
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.