Субота, 04.05.2024, 20:49

КРУПСКІ РАЁННЫ ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
КРУПСКІ РАЁННЫ ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ заснаваны ў г.Крупкі паводле рашэння Крупскага раённага выканкама ад 23.05.1995 г. Адкрыты для наведвальнікаў 26.05.1995 г. у памяшканні сярэдняй школы № 1 г.Крупкі. З 30.06.2004 г. размяшчаецца ў асобным будынку. За дасягнутыя поспехі ў галіне музейнай справы, актыўную прапаганду беларускай народнай культуры ў 1995 г. прысвоена званне «народны». Першы кіраўнік музея Т.Я.Белая. З 2007 г. дырэктар Т.І.Мельнік.

Крупкі, Крупскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 5110 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 1859 адзінак. Агульная плошча 206,47 м², выставачная — 172,44 м².

Фонды музея налічваюць 31 калекцыю. У іх захоўваюцца экспанаты розных часоў (прылады працы, каменныя сякеры, фрагменты керамічнага посуду, глякі, куфры, талеркі, канапа, шафа і інш.). Вялікую каштоўнасць прадстаўляюць калекцыі старажытных абразоў (сярод якіх унікальныя Маці Божай, 1882; Ісуса Хрыста, канец XVII ст.), баністыкі (245 адзінак захоўвання), дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (263 экспанаты), жывапісу (73 работы), нумізматыкі (428 манет), фалерыстыкі (508 прадметаў).

Крупкі, Крупскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей

Асноўная экспазіцыя размешчана ў 4 залах. Цэнтральнае месца ў археалагічнай зале займае дыярама «Гарадзішча «Выспянская гара» (аўтары В.Міхалевіч і В.Каўшырка), якая адлюстроўвае старажытнае гарадзішча на возеры Сялява. Тут таксама экспануюцца рэчы, знойдзеныя пры раскопках археалагічных помнікаў раёна. Зала этнаграфіі знаёміць з побытам сялян ХІХ — пачатку ХХ ст.

Прадстаўлены макет традыцыйнай беларускай сялянскай хаты, у якой знаходзяцца прадметы побыту і прылады працы. Вялікі раздзел экспазіцыі прысвечаны ткацтву (гісторыі, калекцыі ручнікоў, кроснаў, посцілак і інш.). Асобнае месца займаюць прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва — работы ўмельцаў Крупшчыны: сурвэткі, вязаныя кручком, вышытыя ручнікі, абрус, карункі і інш.

Крупкі, Крупскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей

Дамінантай ваеннай залы з'яўляецца дыярама «Бітва на Бобрскім мосце» (аўтары С.Варламаў і А.Міхееў), якая апавядае пра адну з самых жорсткіх бітваў за вызваленне Крупскага раёна ў канцы чэрвеня 1944 г.

Асобны раздзел экспазіцыі прысвечаны землякам, якія выконвалі воінскі абавязак у Афганістане.

У выставачнай зале экспануюцца скафандр, асабістыя рэчы і дакументы двойчы Героя Савецкага Саюза, лётчыка-касманаўта У.В.Кавалёнка; матэрыялы, прысвечаныя гарадам-пабрацімам — Сонечнагорску і Гагарыну. Сістэматычна выстаўляюцца работы майстроў-аматараў, мастакоў, разьбяроў, саломапляцельшчыкаў, ткачых, вышывальшчыц і інш.



У фае музея прадстаўлены экспазіцыі «Мой родны кут» і «Зорны небасхіл паэтаў Крупшчыны» з фотаздымкамі сучасных краявідаў Крупшчыны і мясцовых майстроў паэтычнага слова. На тэрыторыі музейнага двара знаходзяцца скульптуры майстроў-рэзчыкаў, выкананыя ў час правядзення 5-га абласнога пленэра манументальнай драўлянай скульптуры «Сонечная цеплыня дрэва» (2006), культавыя камяні.

Крупкі, Крупскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей

Супрацоўнікі музея падрыхтавалі і выдалі кнігу «Ручаіны. Крупшчына паэтычная» (2001). Штомесячна ў музеі праводзяцца выстаўкі рознай тэматыкі: «Калядныя ўзоры», «Таленты Крупшчыны», «Матчыны посцілкі», «Прыгажосць і святасць», «Карусель рамёстваў» і інш. Музей мае філіял — Крупскую мастацкую галерэю (з 2005).

Адрас: 222010, г.Крупкі, вул.Зайцава
Тэл.: +375-1796-57-313
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.