Субота, 27.04.2024, 04:24

КУПАЛАЎСКІ МЕМАРЫЯЛЬНЫ ЗАПАВЕДНІК «ВЯЗЫНКА»

Галоўная »
КУПАЛАЎСКІ МЕМАРЫЯЛЬНЫ ЗАПАВЕДНІК «ВЯЗЫНКА» заснаваны паводле пастановы Савета Міністраў БССР ад 05.04.1972 г. на радзіме народнага паэта Беларусі Я.Купалы з цэнтрам у в.Вязынка Маладзечанскага раёна. Назву атрымаў ад былой сядзібы Вязынка, дзе сям'я Я.Купалы арандавала зямлю ў пана С.Замбржыцкага ў 1881—83 гг. Адкрыты для наведвальнікаў 10.07.1972 г. да 90-годдзя з дня нараджэння паэта. Агульная плошча запаведніка 21 га. Аўтары праекта — архітэктары С.Мусінскі і А.Канаваленка.





У запаведніку захаваны натуральны ландшафт былой сядзібы, яе планіроўка, найбольш старыя дрэвы. З дапамогай навуковых архіўных апісанняў, успамінаў сучаснікаў, фотаздымкаў, чарцяжоў і планаў адноўлена хата, дзе нарадзіўся паэт, тагачасны свіран, захаваны хатка дваровых, сажалка, крыніца, частка фруктовага саду, ліпавая алея, якая вяла да сядзібнага дома Замбржыцкіх. На тэрыторыі запаведніка знаходзяцца мемарыяльныя валуны з высечанымі на іх радкамі з твораў паэта, дуброва, пасаджаная беларускімі пісьменнікамі да 100-годдзя з дня нараджэння песняра, жывая альтанка з ліп, канцэртная эстрада, зона для правядзення паэтычных свят, выставак народных майстроў і масавых гулянняў На левым беразе р.Вязынка захаваўся курган-гарадзішча ІІ — V ст. (мясцовая назва «Замэчак»). У цэнтры запаведніка стаіць бронзавы бюст Я.Купалы (1972 г., скульптар З.Азгур). У хаце знаходзіцца філіял Літаратурнага музея Я.Купалы «Вязынка». З 1972 г. штогод на тэрыторыі запаведніка ў дзень нараджэння паэта (7 ліпеня) праводзяцца святы паэзіі, песні і народных рамёстваў, з 1976 г. — традыцыйныя злёты студэнтаў-філолагаў БДУ. Уключаны ў рэспубліканскія турысцкія маршруты.



Адрас: 222322, в.Вязынка, Маладзечанскі раён
Тэл.: +375-17-503-03-40
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.