Субота, 27.04.2024, 05:39

ЛАГІШЫНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА

Галоўная »
ЛАГІШЫНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА размяшчаецца ў цэнтры гарадскога пасёлка Лагішын Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудаваны ў 1907—10 гг. з цэглы намаганнямі пінскага ксяндза С. Войткі і абывацеля Э.Корсака, асвячоны магілёўскім архібіскупам Клучынскім у 1913 г.


Першы мураваны храм быў пабудаваны ў 1634 г. па фундацыі князя Ст.А.Радзівіла. У храме знаходзілася цудатворная ікона Маці Божай, шанаваная настолькі, што нават сеймы Рэчы Паспалітай апекавалі яе і для «памнажэння хвалы Богу» неаднаразова выдавалі прывілеі касцёлу. Напрыклад, у 1667 г. быў адменены налог на касцёльную ўласнасць. У 1678—1773 гг. дзейнічала езуіцкая місія. У 1863 г. налічвалася 3256 парафіян. У 1865 г. храм забраны пад праваслаўную царкву, а парафіяне прыпісаны да Пінска.

Помнік архітэктуры неаготыкі. Да прамавугольнага асноўнага аб'ёму пад двухсхільным дахам па па-доўжнай восі далучаны пяцігранная апсіда і чатырох’ярусная шатровая званіца. Сцены расчлянёны стральчатымі вокнамі-біфорыумамі і двухступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках. Асіметрыю ў агульную кампазіцыю ўносяць прыбудовы да апсіды сакрысціі і гранёнай вежы да званіцы. Уваход вырашаны перспектыўным стральчатым парталам і вылучаны востраканцовым вімпергам, над якім акно-біфорыум, што асвятляе арганную галерэю. Тарцы двухсхільнага даху закрыты зубчастымі шчыпцамі.

Дэкаратыўна-мастацкім акцэнтам інтэр'ера з'яўляецца драўляны алтар, антаблемент якога фланкіруюць выявы ўкленчаных пазалочаных анёлаў. У алтары знаходзіцца абраз Маці Божай Лагішынскай (Каралевы Палесся). Намаганнямі архібіскупа кардынала Казіміра Свёнтака абраз быў адноўлены, 01.01.1997 г. зноў урачыста перададзены касцёлу і каранаваны 10 мая.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.