Субота, 27.07.2024, 03:10

ЛІПСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОЙ МАРЫІ

Галоўная »
ЛІПСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОЙ МАРЫІ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Ліпск Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудаваны ў 1910 г. з цэглы як філіяльны на тэрыторыі Ляхавіцкай парафіі па фундацыі графа Патоцкага і намаганнямі ксяндза К.Ваньковіча. Быў пашкоджаны ў час Першай сусветнай вайны. Адноўлены намаганнямі ксяндза М.Каладзея.


Архітэктура манументальнага збудавання эклектычная, спалучае рысы барока, класіцызму, асобныя элементы ракако. Буйнамаштабны храм узведзены на ўзор трохнефавай базілікі з бакавымі сакрысціямі. У пластычным вырашэнні фасадаў вялікую ролю адыгрывалі руставаныя лапаткі і фігурныя панэлі. Вертыкальным акцэнтам прамавугольнага ў плане храма з боку галоўнага фасада з'яўлялася неабарочная чатырохгранная вежа-званіца з фігурным купалам і шпілем у завяршэнні. Яна была ўстаноўлена на шырокай тэрасе з балюстрадай па перыметры і дэкаратыўнымі вазамі па вуглах. Над карнізам галоўнага фасада размяшчаўся лучковы франтон, аконныя праёмы такой жа формы чаргаваліся з авальнымі люкарнамі.



Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 56
Гасцей: 56
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.