МАГІЛЁЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
МАГІЛЁЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў горадзе Магілёў на вуліцы Лазарэнкі, на каталіцкіх могілках. Пабудавана ў 1904 г. з цэглы як родавая пахавальня Сенажацкіх. Перададзена вернікам і асвячона 25.11.1989 г.
Помнік архітэктуры неакласіцызму. Кампактны прамавугольны ў плане будынак пад пакатым двухсхільным дахам. Да фасада далучана чатырохгранная вежа- званіца з прамавугольным уваходным праёмам пад трохвугольным франтонам і арачным аконным праёмам над ім. Трохвугольнымі франтонамі завершаны і грані званіцы, крапаваныя па баках арачнымі нішамі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і пілонамі ў прасценках. Мастацка-эстэтычная выразнасць дасягаецца высакаякаснай чырвонацаглянай муроўкай.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|