Субота, 27.07.2024, 02:37

МАЛАДЗЕЧАНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЮЗАФА

Галоўная »
МАЛАДЗЕЧАНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЮЗАФА размяшчаецца ў цэнтры горада Маладзечна Мінскай вобласці на вуліцы Прытыцкага. Пабудаваны ў 1993—97 гады з цэглы на месцы вайсковых могілак каля старога касцёла святога Юзафа, зруйнаваны пасля 1956 года.


Твор архітэктуры канструктывісцкага характару. Вырашаны па канону трохнефавай базілікі. Галоўны фасад фланкіраваны высокімі чатырохграннымі зубчастымі вежамі, якія завершаны двух’яруснымі каркаснымі металічнымі званіцамі. Цэнтральная частка фасада з двухгранным завяршэннем, па восі сіметрыі прарэзана вялікім прамавугольным аконным праёмам, над якім размешчаны абраз «Маці Божая Вастрабрамская» (мясцовы майстр). Архітэктурны рытм засноўваецца на чаргаванні прамавугольных аконных праёмаў і вертыкальных пілонаў.

У інтэр'еры ў алтары драўляная скульптура «Укрыжаванне», на бакавых сценах — пано-стацыі «Крыжовы шлях Хрыста» (мясцовыя майстры), у сакрысціі — разная скульптура Ісуса Хрыста (мастак Я.Кадушкевіч).

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 23
Гасцей: 23
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.