Субота, 27.07.2024, 03:15

МІНСКІ МУЗЕЙ СУЧАСНАГА ВЫЯЎЛЕНЧАГА МАСТАЦТВА

Галоўная »
МІНСКІ МУЗЕЙ СУЧАСНАГА ВЫЯЎЛЕНЧАГА МАСТАЦТВА заснаваны 13.06.1997 г. у г.Мінск пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Адкрыты для наведвальнікаў 18.05.1998 г.

Фонд музея (2008) налічвае 2162 адзінкі захоўвання. Агульная плошча выставачных залаў 260 м².

З 1998 г. музей правёў каля 400 выставак (у т.л. больш за 80 з фондаў музея і прыватных калекцый мастакоў) у сваіх залах, а таксама ў іншых гарадах Беларусі — Гомелі, Віцебску, Гродне, Бабруйску, Баранавічах, Шклове, Светлагорску, Нясвіжы, Пінску і інш. і за яе межамі У залах музея дэманстраваліся таксама творы мастакоў з краін блізкага і далёкага замежжа: Расіі, Украіны, Літвы, Эстоніі, Аўстрыі, Германіі, Грэцыі, Італіі, Кітая, Мексікі, Польшчы, Фінляндыі, Францыі, Швецыі, Югаславіі і іншых дзяржаў. Іх работы дазволілі пазнаёміць беларускіх гледачоў з разнастайнасцю мастацкага жыцця гэтых краін. За час свайго існавання музей удзельнічаў у больш чым 35 праектах за межамі краіны: у Днях культуры Рэспублікі Беларусь у Расіі, Украіне, у выстаўках графікі ў Італіі, жывапісу, графікі і скульптуры ў Палацы Нацый у Жэневе, у цэнтры П’ера Кардэна ў Парыжы і інш. У межах папулярызацыі беларускага мастацтва музей праводзіць выстаўкі пад рубрыкамі «Новыя імёны», «Прадстаўляем рэгіён», «Новая калекцыя», дзе прапагандуе мастацтва маладых аўтараў, творчасць мастакоў Брэста, Гомеля, Віцебска, Полацка, Пінска і інш., дэманструе свае калекцыі жывапісу, графікі, скульптуры і іншых жанраў ва ўласных залах і на перасоўных выстаўках. Практыкуюцца разнастайныя напрамкі выставачнай дзейнасці: год скульптурных праектаў (2005), у межах якога адбыліся «Скульптурны пленэр» і выстаўка-прагляд скульптурных праектаў для горада; год графікі (2006), які ўключаў лепшы замежны праект — выстаўку графікі «Праз традыцыі ў будучыню», праведзеную пры дапамозе каралеўскай сям’і Швецыі і з яе калекцыі, і г.д. Адбыліся таксама выстаўка работ студэнтаў і выпускнікоў факультэта дызайну Беларускай акадэміі мастацтваў, прысвечаная 30-годдзю факультэта; акцыя «Мы побач з вамі», якая прадставіла работы дзяцей, што знаходзяцца на лячэнні і рэабілітацыі ў НДІ анкалогіі і цыталогіі; выстаўка твораў навучэнцаў Мінскай гімназіі-каледжа мастацтваў «Мінск учора, сёння, заўтра». Больш за 70% твораў з калекцыі музея — падарункі аўтараў, у шэрагу выпадкаў атрыманыя ў дар цалкам выставачныя экспазіцыі. Штогод арганізуюцца выстаўкі «Мастакі музею».

Пашыраюцца міжнародныя сувязі. У 2007 г. дэманстраваліся 8 выставак з Італіі, Аўстрыі, Літвы, Украіны, Швецыі, Германіі; у Польшчы — выстаўка твораў В.П. Шаранговіча, прысвечаная 125-годдзю Якуба Коласа і Я.Купалы. У тым жа годзе адбылася прэзентацыя альбома твораў са збораў музея ў сувязі з яго 10-гадовым юбілеем.

Адрас: 220005, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 47
Тэл.: (+37517) 284 86 21 (факс)
E-mail: artmodernmuseum@gmail.com
Web: modernartmuseum.by

Аўтар: К.І. Федарышкін
Крыніца: Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа, М.Г. Нікіцін]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 559 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 53
Гасцей: 53
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.