Субота, 27.07.2024, 03:53

МСЦІСЛАВЕЦ Пётр Цімафеевіч

Галоўная »
МСЦІСЛАВЕЦ Пётр Цімафеевіч (пачатак XVI ст., Мсціслаў — пасля 1577 / пачатак XVII ст.) — адзін з беларускіх і рускіх першадрукароў, гравёр XVI ст. Выхадзец з Мсціслава. Удзельнічаў у заснаванні Iванам Фёдаравым друкарні ў Маскве, дзе надрукаваныя першая датаваная руская друкаваная кніга «Апостал» (1564 r.), a таксама два выданні «Часоўніка» (1565 г.).

Пётр Мсіславец, Мсціслаў
Помнік Пятру Мсціслаўцу

З-за ганенняў рэакцыйных колаў і кансерватыўнага духавенства з Фёдаравым пакінуў Маскву і пеpaеxaў у мястэчка Заблудава Гродзенскага павета да гетмана Вялікага Княства Літоўскага Р.Хадкевіча. Той дапамог заснаваць Заблудаўскую друкарню (дзе карысталіся вывезенымі з Масквы шрыфтам, дошкамі, застаўкамі і літарамі) і выдаць «Евангелле вучыцельскае» (1569 г.) і «Псалтыр з Часаслоўцам» (1570 г.). У 1569 г. П.Мсціславец пераехаў у Вільню, дзе на грошы і ў доме віленскіх купцоў братоў Кузьмы і Лукі Мамонічаў заснаваў друкарню і выдаў «Часоўнік» [1574 — 1576(?)], «Евангелле напрастольнае» (1575 г.), «Псалтыр» (1576 г.). У «Часоўніку» ён упершыню выкарыстаў шрыфт, падобны да буйнога паўуставу, які ў далейшым капіраваўся пры кожным перавыданні кнігі.

Выданні Мсціслаўца адметныя высокім паліграфічным узроўнем, мелі маляўнічы арнамент, гравюры, аказалі значны ўплыў на кнігадрукаванне ў Вялікім Княстве Літоўскім. Матэрыялы яго друкарні выкарыстоўваліся ў Астрожскай, Дзерманскай і іншых украінскіх друкарнях XVI — пачатку XVII ст.

Пётр Мсціславец, Мсціслаў
Помнік Пятру Мсціслаўцу

У 2001 г. у г.Мсціславе ўсталяваны помнік друкару асветніку Пятру Мсціслаўцу.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 42 (491) лістапад 2013 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 48
Гасцей: 48
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.