Субота, 27.04.2024, 18:41

МСЦІСЛАЎСКІ ЗАМАК

Галоўная »
МСЦІСЛАЎСКІ ЗАМАК – існаваў у 14 — 18 ст. у горадзе Мсціслаў. Размяшчаўся на пляцоўцы гарадзішча Замкавая гара 12 — 13 ст., на высокім правым беразе р.Віхра.

Замак абкружалі шырокія (60 — 100 м) і глыбокія (больш за 25 м) яры і кальцавы вал, вышынёй з усходняга і паўднёвага бакоў 6 — 7 м, шырынёю ў аснове 15 — 18 м. На вяршыні стаялі зрубныя абарончыя канструкцыі — гародні, шмат’ярусная вежа і ўязная брама. Перыметр замкавых умацаванняў перавышаў 800 м. Высокі мост на пігіях злучаў замак з горадам. У цэнтры Мсціслаўскага замка ўзвышалася пабудаваная ў 15 — 16 ст. васьмівугольная вежа-данжон, у ніжнім ярусе якой размяшчаўся храм.

Мсціслаўскі замак лічыўся важнейшым стратэгічным замкам Пасожжа на мяжы BKЛ і Маскоўскай дзяржавы, таму перажыў шмат аблог і войнаў. У 1389 г. на працягу 11 дзён яго асаджала войска смаленскага князя Святаслава Іванавіча. У перыяд міжусобнай вайны (1432-39 гг.) паміж вялікім князем BKЛ Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам Мсціслаўскі замак адзіны на Беларусі, які не паддаўся войску апошняга і вытрымаў трохтыднёвую аблогу. У 1500, 1502, 1508 (двойчы) і 1514 гг. быў абложаны рускімі войскамі.

Пасля надання г.Мсціславу ў 1634 г. магдэбургскага права замак яшчэ больш умацавалі. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-61 гг. у ліпені 1654 г. рас. войскі акружылі Мсціслаў і замак. У выніку 4 штурмаў 22 ліпеня замак быў узяты і спалены, а большасць абаронцаў загінула. Стратэгічная важнасць Мсціслаўскага замку спрыяла хуткаму яго аднаўленню. У 1660 г. паводле загаду цара Мсціслаўскі замак зноў спалены, a 46 яго абаронцаў сасланы ў Яраслаўль. У 1676 г. сейм Рэчы Паспалітай прыняў рашэнне аднавіць замак. У час Паўночнай вайны 1700-21 гг. Мсціслаўскі замак узарваны ў жніўні 1708 г. адступаючым войскам Пятра I. Адноўлены, існаваў да 1772 г. (год далучэння Мсціслава да Расійскай імперыі).

Аўтар: М.А. Ткачоў
Крыніца: «Беларуская энцыклапедыя»
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [144]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.