Чацвер, 25.04.2024, 13:21

НАРВЕНСКАЯ КУЛЬТУРА

Галоўная »
НАРВЕНСКАЯ КУЛЬТУРА — археалагічная культура неалітычных плямён, якія ў 4 — 3-м тысячагоддзях да н.э. насялялі тэрыторыю Паўднёва-Усходняй Прыбалтыкі і Поўначы Беларусі. Насельніцтва займалася рыбалоўствам, паляваннем і збіральніцтвам, у канцы неаліту зараджаліся земляробства і жывёлагадоўля.

Нарвенская культура
Нарвенская культура. Касцяныя і рагавыя вырабы са стаянкі Зацэнне:
1 - абломак кінжала, 2 - гарпун, 3 - сякера, 4, 5, 8 - матыкі,
6 - цясла, 7 - прылада з трубчатай косці


Паселішчы размяшчаліся на берагах вадаёмаў, пры вытоках або ўпадзенні невялікіх рэчак. Жытлы наземныя, чатырохвугольныя ў плане, з двухсхільнай страхой. Сцены рабілі з вертыкальна ўбітых у зямлю завостраных калоў. Пасярэдзіне жытлаў, размяшчаліся адкрытыя агнішчы на пясчанай падсыпцы.

Плямёны нарвенскай культуры выраблялі вялікія вастрадонныя гаршкі з плаўна выступаючым корпусам і прамымі венчыкамі, краі якіх нярэдка патаўшчаліся і скошваліся ўсярэдзіну. Паверхня пасудзін аздаблялася арнаментамі з грабеньчатых і вусеневых адбіткаў, насечак, нарэзаў у выглядзе гарызантальных паяскоў, ялінак, зігзагаў, ромбаў, якія часам групаваліся ў асобныя зоны. У арнаментацыі прасочваюцца стылізаваныя выявы раслін, змей, птушак. Сярод упрыгожанняў — падвескі з прасвідраваных зубоў жывёл і бурштыну. Некаторыя касцяныя і рагавыя вырабы (наканечнікі стрэл, матыкі) упрыгожваліся наразным арнаментам з паралельных ліній, зігзагаў, косай сеткі.

Аўтар: М.М. Чарняўскі
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.