Субота, 27.07.2024, 03:52

ПАДЧЭНІ, падсені

Галоўная »
ПАДЧЭНІ, падсені — адкрытая галерэя ў драўляных збудаваннях. Вырашалася як стрэшка (з вынасам 1,5 — 2,0 м) на слупах (круглага ці квадратнага сячэння), змацаваных укосінамі з гарызантальнай бэлькай. Падчэні размяшчаліся з аднаго тарцовага ці падоўжнага боку будынка на даўжыню фасада, часам апяразвалі ўвесь будынак (кружганкі).

Падчэні дома ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна
 
У XVII — XIX стст. рабілі ў культавых- і грамадскіх збудаваннях (гандлёвыя рады, корчмы, аўстэрыі, паштовыя станцыі), у крамах і дамах гандлёва-рамесніцкага насельніцтва для выстаўкі тавараў і аховы іх ад непагадзі (г.п. Мір Карэліцкага, в. Трабы Іўеўскага раёнаў, г. Лунінец і інш.) і ў сельскіх жылых і гаспадарчых пабудовах (да канца XIX ст.).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 47 (640) снежань 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 49
Гасцей: 49
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.