Чацвер, 18.04.2024, 03:43

ПАРХУТА Яраслаў Сільвестравіч

Галоўная »
ПАРХУТА Яраслаў Сільвестравіч (08.03.1930 год, вёска Мілейкі Івацэвіцкага раёна — 20.03.1996 год, Мінск) — беларускі пісьменнік, краязнаўца.

Вучыўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ (1949—1952 гады), скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ у Мінску (1973). 3 1956 года — літсупрацоўнік, загадчык аддзела Поразаўскай раённай газеты «Ленінскі шлях», з 1959 года — намеснік рэдактара Ружанскай раённай газеты «Заветы Леніна», з 1961 года — рэдактар Гарадзішчанскай раённай газеты «Советская Родина», з 1962 года — намеснік рэдактара, загадчык аддзела Баранавіцкай міжраённай газеты «Знамя коммунизма», у 1965—1969 гады — загадчык аддзела, намеснік рэдактара Маларыцкай раённай газеты «Сельскае жыццё». У 1973—1977 гады працаваў намеснікам рэдактара, рэдактарам аддзела часопіса «Вожык», у 1978—1982 гады — рэдактарам аддзела часопіса «Родная прырода».

Друкаваўся з 1946 года. Першы верш апублікаваў у 1949 годзе (Брэсцкая абласная газета «Заря»). Пісаў вершы і прозу. У артыкулах і нарысах завастраў праблемы аховы прыроды, экалагічнага стану Беларускага Палесся.

Аўтар вершаваных казак «Казка зялёнай дубровы» (1960), «Перапёлачка» (1979), кніг прозы «Там, дзе жыве Юлька» (1978), «Зямля бацькоў нашых» (1988), «Дарогамі надзеі і трывог» (1989), «Крыніца ёсць у родным краі...» (1992), «Жальба жытняга коласа» (1993) і іншыя, нарысаў і замалёвак пра беларускую прыроду. Светлыя пачуцці першага кахання, радасць творчай працы, прыгажосць роднай зямлі — асноўная тэма кнігі «Ты пайшла ў сонца» (1973). Працаваў і ў жанры сатыры і гумару (зборнік «Мудрая цялушка», 1976 год). У 1995 годзе выйшла дзіцячая кніга «Казкі дзеда Яраслава». Асобныя яго творы перакладзеныя на рускую, украінскую і ўзбекскую мовы.

У 1992 годзе за кнігу «Зямля бацькоў нашых» Яраслаў Пархута атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі імя Кастуся Каліноўскага.

Займацца краязнаўствам Яраслаў Пархута пачаў, працуючы ў часопісе «Родная прырода». Ён пехатой абышоў усю Беларусь — ад Браслаўскіх азёраў да Прыпяці, ад кручаў Дняпра да Буга. Наведваў мясціны, звязаныя з жыццём і дзейнасцю пісьменнікаў, вучоных, грамадскіх дзеячаў. Меў свой падыход да пошукаў, да апісання мясцінаў: імкнуўся разабрацца, як уплываюць на росквіт асаблівага таленту родная прырода, радзімая зямля, яе людзі. Любіў пагутарыць з мясцовымі жыхарамі, найчасцей старэйшага веку, распытаць, ці памятаюць яны што-небудзь пра іх славутага земляка. У 1990-я гады пры падтрымцы рэдакцыі газеты «Дзеці і мы» планаваў стварыць цыкл нарысаў пра вёскі з назваю Крывічы (наведаў некалькі, вытрымкі надрукаваныя ў газеце).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №17 (706) май 2018 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1388]
Здарэнні [464]
Грамадства [467]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.