Аўторак, 23.04.2024, 20:03

ПЕЛІШЧАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ІСУСА

Галоўная »
ПЕЛІШЧАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ІСУСА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Пелішча Камянецкага раён Брэсцкай вобласці. Пабудаваны ў 1934 годзе з цэглы.


Помнік архітэктуры стылю мадэрн. Рознавялікія прамавугольны ў плане асноўны аб'ём пад чарапічным дахам, апсіда, две бакавыя сакрысціі і вежа-званіца аб'яднаны ў ярусную прасторава-дынамічную кампазіцыю. Званіца завершана фігурнай вежачкай. Архітэктурную выразнасць плоскасным фасадам надае рытм арачных аконных праёмаў і шырокіх лапатак. Уваход аформлены манументальным парталам з картушам у завяршэнні.


У перакрытую драўляным цыліндрычным скляпеннем залу храма раскрыта прастора апсіды. Неатынкаваныя сцены раскрапаваны пілястрамі. Захаваліся барочныя драўляныя скульптуры святых Пятра і Паўла. На хорах быў размешчаны арган, аздоблены барочнымі картушамі і скульптурамі анёлаў.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.