Субота, 27.07.2024, 03:09

ПРАВАМАСТОЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ

Галоўная »
ПРАВАМАСТОЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ размяшчаецца ва ўсходняй частцы вёскі Правыя Масты Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці каля могілак. Пабудаваны ў 1993 годзе з чырвонай цэглы на месцы касцёла, які згарэў у 1980-я гады. Побач пастаўлена каркасная званіца. На 1997 год налічвалася каля 1 тысячы парафіян.


Прамавугольная ў плане трохнефавая двухвежавая базіліка. Над фасадам узвышаецца двухярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны ў два ярусы арачнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках. Алтар вырашаны двух’яруснай трохчасткавай перагародкай, насычанай паліхромной скульптурай, жывапісам і арнаментальнай разьбой.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 56
Гасцей: 56
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.