Субота, 27.07.2024, 05:38

ПРАЗАРОКАЎСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ

Галоўная »
ПРАЗАРОКАЎСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца ў паўночнай частцы вёскі Празарокі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Пабудаваны ў 1899— 1907 гады з цэглы. Закрыты ў 1950 годзе, адкрыты 29.06.1989 года.


Першы драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1698 годзе па фундацыі полацкага падкаморыя Ю.Шчыта. Пры ім меўся кляштар францысканцаў. У пачатку 18 стагоддзя кляштарны комплекс згарэў. У 1721 годзе на яго месцы смаленскі падхаружы Павел Корсак фундаваў новы касцёл і кляштар, скасаваны ў 1832 годзе. Чарговы пажар 14.08.1892 года зноў знішчыў кляштар. У лістападзе таго ж года парафіяне атрымалі дазвол віленскага губернатара на аднаўленне плябаніі і будаўніцтва часовага малітоўнага памяшкання, а ў 1896 годзе — на будаўніцтва новага касцёла.

Помнік архітэктуры неараманскага стылю. Трохнефавы базілікальны храм з пяціграннай апсідай і трохграннымі нізкімі сакрысціямі па яе баках. Накрыты двухсхільным дахам з вальмамі над алтарнай часткай. Вось сіметрыі двухвежавага фасада вылучана ўваходным праёмам і акном-трыфорумам над ім. Карнізныя паясы расчляняюць плоскасць фасада і вежаў на ярусы. Бакавыя плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны двумя ярусамі арачных аконных праёмаў. Цокальны мае бутавую муроўку.

У інтэр'еры плоская столь размалявана ілюзорнымі кесонамі, над уваходам хоры.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.