Субота, 27.07.2024, 03:21

РАСНАЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА КАЗІМІРА

Галоўная »
РАСНАЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА КАЗІМІРА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Расна Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Пабудаваны ў 1819 годзе з цэглы на сродкі навакольнай шляхты. Першапачатковы драўляны касцёл быў фундаваны Пацамі ў 1751 годзе і перададзены ксяндзам-езуітам. Згарэў у 1804 годзе.



Помнік архітэктуры класіцызму. Трохнефавая прамавугольная ў плане базіліка з прамавугольнай апсідай і двумя квадратнымі сакрысціямі. Галоўны фасад вылучаны чатырохкалонным дарычным порцікам з трохвугольным франтонам на развітым антаблеменце з трыгліфным фрызам, які апяразвае будынак па перыметры. Порцік фланкіраваны арачнымі экседрамі, аформленымі класіцыстычнымі парталамі. Аналагічнымі порцікамі вылучаны цэнтральныя рызаліты бакавых фасадаў. Прамавугольныя аконныя праёмы аздоблены сандрыкамі. Унутраная прастора падзелена двумя радамі калон дарычнага ордэра на тры нефы.

У вугле агароджы, справа перад касцёлам, стаяла двух’ярусная шатровая драўляная званіца каркаснай канструкцыі (не захавалася).

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 39
Гасцей: 39
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.