Субота, 27.07.2024, 02:37

ВЯЛІКАЭЙСМАНТАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ

Галоўная »
ВЯЛІКАЭЙСМАНТАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Вялікія Эйсманты Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1849—50 гг. з бутавага каменю пад кіраўніцтвам ксяндза Міхаіла Сезяноўскага. У 1912 г. адрэстаўрыраваны.


Паводле старажытных хронік першапачатковы касцёл пабудаваны ў 1659 г. на сродкі Ганны Эйсмантавай і яе сына Якава, згарэў у 1722 г. Існуючы храм пасля паўстання 1863—64 гг. быў закрыты. У 1903—10 гг. рабіліся спробы ўзвесці новы будынак, у выкладзеных з бутавага каменю сценах з'явіліся трэшчыны, якія пастаянна павялічваліся. Было складзена некалькі праектаў касцёла, але парафіяне на ўласныя сродкі перабудавалі яго сціплым.

Архітэктурная стылістыка прамавугольнага ў плане храма з кубападобнай апсідай і сакрысціямі вызначаецца эклектычным спалучэннем класіцыстычных і гатычных рэмінісцэнцый — чатырохкалонны дарычны порцік галоўнага фасада суседнічае з гатычнымі стральчатымі аконнымі праёмамі бакавых плоскасных фасадаў. Па баках уваходнага партала арачныя нішы. Магутны трохвугольны франтон двухсхільнага даху запоўнены прамянямі кампазіцыі «Усёбачнае Вока».

Унутраная прастора чатырмя парамі драўляных слупоў падзелена на тры нефы: цэнтральны перакрыты цыліндрычным скляпеннем з размалёўкай, бакавыя — плоскай столлю. Галоўны драўляны алтар з абразом «Маці Божая Эйсмантаўская» (першая палавіна 18 ст., прыўнесены ў 1740 г.) вырашаны ў стылі рэтраспектыўнай готыкі, бакавыя — з элементамі класіцызму і барока. Над уваходам на шырыню залы на дзвух слупах узняты аркатурныя хоры з арганам. Абразы мяжы 18—19 ст. «Маці Божая Вастрабрамская», «Маці Божая Ляжайская», «Маці Божая Чанстахоўская» (пачатак 19 ст.), абраз у металічнай шаце 18 ст. «Ян Непамук». Шэраг абразоў напісаў беларускі мастак Каспар Бароўскі (1785—1854).

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 23
Гасцей: 23
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.