Субота, 27.07.2024, 02:58

ВОЙСТАМАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ

Галоўная »
ВОЙСТАМАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ размяшчаецца ў паўднёвай частцы вёскі Войстам Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.


Пабудаваны ў 1939 г. з цэглы, бутавага каменю і бетону. Звесткі пра першы касцёл адносяцца да 1440 г., у 16 ст. ён стаў кальвінскім зборам. Адноўлены як касцёл пры заснаванні тут у 17 ст. езуіцкай місіі. Асвячоны 08.09.1939 г.

Помнік архітэктуры стылю мадэрн (неараманскі накірунак). Вырашаны прамавугольным аб'ёмам, узнятым на высокі бутавы цокаль і накрытым двухсхільным дахам з паўвальмай над фасадам і чатырохграннай сігнатуркай над алтарнай часткай. Да алтарнай сцяны далучана пяцігранная апсіда з нізкімі бакавымі сакрысціямі. Уваходны праём на глухім франтальным фасадзе фланкіраваны пяціграннымі вежамі-эркерамі, рызалітамі са ступеньчатымі атыкамі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках, крапаваны ў алтарнай частцы рызалітамі трансепта, завершанымі прамавугольнымі ступеньчатымі атыкамі.

Шырокая зала (18 м) перакрыта цыліндрычным скляпеннем са складанай канструкцыяй падпружных арак і люнетаў, абапёртых на магутныя прысценныя пілоны. Апсіда, крылы трансепта і неф адкрываюцца ў планіровачнае сяродкрыжжа шырокімі арачнымі прасветамі. Прасценак нартэкса прарэзаны шырокай аркай размешчаных над ім антрэсолей хораў.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 45
Гасцей: 45
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.