Субота, 27.07.2024, 02:48

ВЫСОКАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ

Галоўная »
ВЫСОКАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ размяшчаецца ў горадзе Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.


Быў фундаваны вялікім князем літоўскім Вітаўтам у 15 ст., вымураваны як парафіяльны ў 1603—08 гг. падчашым А.Войнам. Быў адноўлены ў 1872 г. М.Патоцкай. Вядомы па малюнку Н.Орды 1876 г. У падпарадкаванні касцёла знаходзілася капліца святой Барбары, пабудаваная на месцы першапачатковага касцёла (захавалася). У 1935 г. абслугоўваў каля 2200 парафіян. Рэстаўрыраваны ў пачатку 21 ст.

Твор архітэктуры барока. Быў вырашаны двухвежавай базілікай з трансептам і сігнатуркай над яго перакрыжаваннем з караблём храма. Высунутыя наперад чатырох'ярусныя шатровыя вежы фланкіравалі плоскасць фасада, завершаную двухгранным атыкам і крапаваную пілястрамі; у цэнтры прамавугольны ўваходны праём, над якім быў размешчаны рэльефны лацінскі крыж. Пілястравай крапоўкай вылучаліся вуглы ярусаў-вежаў.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 60
Гасцей: 60
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.