Субота, 27.07.2024, 03:00

ВЫСОКАЎСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОЙ БАРБАРЫ

Галоўная »
ВЫСОКАЎСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОЙ БАРБАРЫ размяшчаецца на ўзвышаным правым беразе р. Пульва ў паўночна-заходняй частцы горада Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.


Невялікі мураваны храм узведзены ў 1772 г. ксяндзом мясцовага касцёла Сланчэўскім. Верагодна, спраектавана аўтарам Троіцкага касцёла ў вёсцы Воўчын Камянецкага раёна ці па яго падабенству, бо нагадвае яго ў мініяцюры. Пасля закрыцця Воўчынскага касцёла яго маёмасць 07.12.1869 г. была перанесена ў капліцу, a таксама з касцёлаў вёсак Стаўкі, Мілейчыцы, Мрозавічы і інш.

Помнік архітэктуры барока. Невялікі васьмігранны аб'ём накрыты шатровым дахам, які завершаны фігурным ліхтаром з цыбулепадобным купалком (чыгуннае ліццё, не захаваўся). Грані аб'ёму раскрапаваны плоскімі лучковымі нішамі і лучковымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах, вуглавымі лапаткамі, гарызантальнымі цягамі цокаля і карніза.

Унутры сцены аздоблены ляпным раслінным арнаментам, рэльефнымі выявамі воінскіх даспехаў. Над уваходам на дзвух слупах размешчаны хоры з ажурнай разной агароджай.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 40
Гасцей: 40
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.