Субота, 27.07.2024, 03:29

ЗАМОСЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТОЙ БАРБАРЫ

Галоўная »
ЗАМОСЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТОЙ БАРБАРЫ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Замосце Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Пабудаваны ў 1620 (1649 ?) г. з цэглы мясцовым дойлідам Андрэем Самуілам Вінкай-Ратомскім як кальвінскі збор. У 17 ст. пры касцёле існавала місія езуітаў. У 1865 г. пераасвячоны ў праваслаўную царкву. Пасля 1917 г. выкарыстоўваўся як культурная і гаспадарчая ўстанова. Адрэстаўрыраваны ў 1990-я гг. як касцёл паводле праекта архітэктара В.Кондраля.


У архітэктуры храма спалучаюцца рысы рэнесансу і ранняга барока. Шэраг адзнак сведчыць, што будынак узведзены мясцовымі непрафесійнымі дойлідамі: гэта адыход ад восевай сіметрыі, некананічная аб'ёмна-прасторавая пабудова, увядзенне ў муроўку буйных валуноў, адсутнасць стылёвых рыс. Будынак складаецца з квадратнага ў плане аб'ёму, асіметрычна ссунутай адносна падоўжнай восі храма пяціграннай апсіды і высокага адзінага яруса вежы-званіцы (не захавалася). Незвычайна, пад вуглом да апсіды, далучаны нізкія сакрысціі. Высока ўзнятыя арачныя аконныя праёмы з глыбокімі адхіламі, магутнае канструкцыйнае вырашэнне, простыя двухсхільныя дахі надаюць храму абарончы характар. Манатоннасць вялікіх фасадных плоскасцей парушаюць лапаткі, прафіляваны карніз з паяском, выкладзены рустам шырокі арачны ўваходны партал, над якім каменныя кранштэйны падтрымлівалі навес ці балкон (не захаваўся).

Унутры пры ўваходзе — крыжовыя скляпенні, на якіх размешчаны хоры. Інтэр'ер храма захаваў архаічна суровую архітэктурную трактоўку: нерэгулярная крапоўка сцен глыбокімі нішамі і лапаткамі, глыбокія адхілы аконных праёмаў, фрагменты рамбічна-сятчатага ляпнога арнаменту на консе апсіды, які нагадвае гатычныя нервюры. Малітоўная зала, скляпенне якой не захавалася (плоская столь), раскрываецца ў апсіду шырокім праёмам. У галоўным алтары знаходзілася карціна мастака Ш.Чаховіча «Укрыжаванне».

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 45
Гасцей: 45
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.