Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Панядзелак, 09.09.2024, 01:28 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
ЗЭЛЬВАГалоўная »ЗЭЛЬВА – гарадскі пасёлак у Гродзенскім раёне на рацэ Зальвянка, цэнтр раёна. За 132 км ад Гродна. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы – Ваўкавыск. Вядомая з XVI ст. як мястэчка ў Вялікім княстве Літоўскім, належала Сапегам. Паводле ўскосных звестак – мела магдэбургскае права. З 1795 г. – у Ваўкавыскім павеце Расійскай імперыі. У 1816 г. адкрыты Зэльвенскі (Анненскі) кірмаш, важны для Гродзенскай і Віленскай губерняў. За ўдзел Сапегаў у паўстанні 1830 – 1831 гг. канфіскаваная і перададзеная ў казну. У гэты час тут было 1126 жыхароў, 84 крамы. У 1897 г. былі свае медаварня, піваварня і свечачная майстэрня, а таксама народнае вучылішча, сельская лякарня. У пачатку XX ст. адкрыты лесапільна-габлявальны завод. З 1921 г. – мястэчка ў Ваўкавыскім павеце Рэчы Паспалітай Польскай. Вадзяны млын З 1939 г. – у складзе БССР, з 1940 г. – гарадскі пасёлак і цэнтр раёна. З чэрвеня 1941 па 12 ліпеня 1944 г. – акупаваная нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1962 – 1966 гг. уваходзіла ў склад Ваўкавыскага раёна. Чыгуначны вакзал Сённяшні цэнтр гарадскога пасёлка – цэнтральная плошча са скверам пры зліцці вуліцы 17 Верасня з вуліцамі Перамогі і вуліцы Савецкай з вуліцаю Паркавай. Царква Свята-Троіцкая Касцёл Свята-Троіцкі Зберагліся дзейныя Траецкая царква (XIX ст., на падмурку драўлянай царквы 1443 г.) і Зэльвенскі касцёл Дзевы Марыі (1913 г., архітэктар Іосіф Піус Дзяконскі). Усталяваныя помнікі на брацкай магіле савецкіх воінаў і ахвяраў фашызму, паэтэсе Ларысе Геніюш. |
|