Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Невялікае цэнтрычнае васьміграннае збудаванне накрыта пакатым шатровым дахам з усечаным гранёным драўляным
барабанам з шатровым верхам і макаўкай. 3 паўднёва-заходняга боку будынка выступае неглыбокі рызаліт, у тоўшчы якога — паўкруглая
апсіда, перакрытая конхай. Уваходны арачны партал, да якога вядзе лесвіца з блокаў вапняку, аформлены двухпілястравым порцікам з трохвугольным франтонам, на тымпане яго выгравіравана абрэвіятура «D.O.M.». Арачныя аконныя праёмы дэкараваны простымі
ліштвамі з замковым каменем. Фасады крапаваны вуглавымі пілястрамі, апяразаны антаблементам з
карнізам на сухарыках, у тынкоўцы мазаічныя ўкрапіны з дробнага шчэбню. Капліца перакрыта плоскай драўлянай столлю, пад падлогай склеп.