Субота, 27.07.2024, 06:46

ЖЫРМУНОЎСКІ КАСЦЁЛ АДШУКАННЯ СВЯТОГА КРЫЖА

Галоўная »
ЖЫРМУНОЎСКІ КАСЦЁЛ АДШУКАННЯ СВЯТОГА КРЫЖА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Жырмуны Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1788—89 гг. з дрэва Каралінай Радзівіл паводле праекта Я.Падчашынскага на месцы храма 1664 г., пабудаванага ўладальнікам мястэчка Янам Завішай. Адасоблены ад забудовы прамавугольным скверам. Перад касцёлам пастаўлена драўляная каркасная двух’ярусная званіца — твор народнага дойлідства.


Помнік архітэктуры класіцызму. Да асноўнага падоўжнага зруба, які пераходзіць у пяцігранную апсіду, далучаны бакавыя крылы трансепта, што надае храму крыжовы план. Двухсхільны гонтавы дах выходзіць на галоўны фасад трохвугольным франтонам, які разам з дзвумя мураванымі калонамі глыбокай лоджыі стварае своеасаблівы порцік, завершаны васьмігранным барабанам з крыжом над пакатым шатровым пакрыццём. Імкненне ўвасобіць у дрэве формы мураванай архітэктуры праявілася ў нетрадыцыйнай для драўлянага дойлідства арачнай форме аконных праёмаў, імітацыі пілястраў у іх прасценках, вылучэнні шалёўкай фрызавай часткі фасадаў.

Унутраная прастора падзелена калонамі дарычнага ордэра на тры нефы. У цэнтральны неф аркадамі адкрываюцца бакавыя галерэі і хоры. Асноўны пластыка-дэкаратыўны акцэнт малітоўнай залы — галоўны алтар, выкананы ў класічным стылі каланадай з антаблементам такога жа дарычнага ордэра. Абразы 18 ст. «Маці Божая Ларэтанская» і «Святая Кацярына».

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.