Субота, 18.05.2024, 10:46

ЗЯНЬКЕВІЧ Рамуальд Сымонавіч

Галоўная »
Рамуальд ЗянькевічЗЯНЬКЕВІЧ Рамуальд Сымонавіч (01.02.1811 г., былы Свянцянскі павет Віленскай губерні – 11.09.1868 г.) – беларускі фалькларыст і этнограф, педагог.

Збіраў беларускія народныя песні. У 1847 г. у часопісе «Athenaeum» («Атэнэум») у перакладзе на польскую мову надрукаваў «Народныя песні, сабраныя на Піншчыне і перакладзеныя Р.Зянькевічам». У зборніку «Народныя песенькі пінскага люду» (Коўна, 1851) змясціў 219 народных песень, запісаных над Пінай, Прыпяццю і Цной. Тут жа даў апісанне мясцовых абрадаў — вясельных, калядных, купальскіх, жніўных ды інш. Каментарыі да гэтых песень пашырыў і з дапаўненнямі надрукаваў у артыкуле «Пра ўрочышчы і звычаі пінскага люду, а таксама пра характар яго песні» («Вiblіotека Warszawska», 1852 і 1853 гг.).

Спасылаючыся на прыведзеныя ім назвы ўрочышчаў, абрады, звычаі, вераванні, сцвярджаў, што Піншчына заселеная славянамі са старажытных часоў.

Даследаваў гарадзішчы, валы, курганы на Ашмяншчыне, у Тураве і Крэве.

Рамуальд Зянькевіч пісаў вершы, даследаваў польскую літаратуру. Частка ягонай спадчыны захоўваецца ў Вільні ў Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1398]
Здарэнні [469]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.