Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Субота, 03.06.2023, 18:44 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
МАКАВАГалоўная »МАКАВА (Маково - русс.) — вёска ў складзе Люсінскага с/с, за 20 км на паўднёвы усход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы). 97 двароў, 199 жыхароў (14.10.2009 г.), на сакавік 2015 года 162 жыхары. Уезд у населены пункт з боку вёскі Люсіна У 1879 г. пазначана ў ліку сяленняў Малькавіцкага праваслаўнага прыхода. Паводле перапісу 1897 г. — веска Хатыніцкай воласці Пінскага павета, 9 двароў, 155 жыхароў. У пачатку 20 ст. Макава — вёска Хатыніцкай воласці Пінскага павета Мінскай губерні, Малькавіцкага праваслаўнага прыхода, у 1909 г. 31 двор, 230 жыхароў. У лістападзе 1917 г. ўстаноўлена савецкая ўлада. У лютым 1918 г. Макава акупіравана германскімі войскамі з сакавіка 1919 г. — войскамі Польшчы. Паблізу ад вёскі працякае рака Цна З сакавіка 1921 г. ў складзе Польшчы, вёска Хатыніцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, у верасні 1921 г. 42 дамы, 249 жыхароў. З 1939 г. ў складзе БССР. 3 15.01.1940 г. ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Люсінскім с/с, 60 двароў 400 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з 30.06.1941 г. да 08.07.1944 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У яе наваколлі дзейнічалі партызаны брыгады імя Леніна Пінскага злучэння. У верасні 1943 г. акупанты спалілі вёску і загубілі 3-х яе жыхароў. На франтах вайны загінулі ў баях, прапалі без вестак ці памерлі ад ран 10 воінаў-землякоў. Пасля вайны Макава было адноўлена. З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 г. 487 жыхароў. З 25.12.1962 г. да 30.7.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу насельніцтва 1970 г. 472 жыхары. Магазін Дом сацыяльна-культурных паслуг Фельчарска-акушэрскі пункт У вёсцы фельчарска-акушэрскі пункт, дом сацыяльна-культурных паслуг, магазін. Планіровачна складаецца з арыентаванай з усходу на паўночны захад крыху дугападобнай вуліцы, ад цэнтра якой на поўдзень адыходзіць кароткая вуліца, да якой з усходу прымыкае завулак, паралельны асноў вуліцы. На мясцовых могілках знаходзяцца 2 магілы савецкіх партызан (у адной магіле пахаваны 1, у другой — 2 партызаны) брыгады імя Леніна Пінскага партызанскага злучэння, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў у 1944 г. На абедзвюх магілах у 1967 г. ўстаноўлены абеліскі.
Падрыхтавана паводле кнігі Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006.
|
|