Субота, 27.07.2024, 03:41

АХРЭМАЎСКАЯ КАПЛІЦА

Галоўная »
АХРЭМАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў вёсцы Ахрэмаўцы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці на паўднёвай ускраіне вёскі, на могілках, каля шашы ГлыбокаеБраслаў. Пабудавана ў 1858 г. з цэглы графам Плятэрам пры касцёле Узвышэння Святога Крыжа (1768 г.; не захаваўся) у сядзібе Бяльмонты (з 1976 г. у складзе в. Ахрэмаўцы). У 1988 г. была пачата рэстаўрацыя.


Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Прапарцыянальна выцягнутыя архітэктурныя формы надаюць кампазіцыі помніка вертыкальную накіраванасць, узмоцненую яго размяшчэннем на ўзгорку. Кампактны прамавугольны аб'ём пад двухсхільным дахам схаваны кулісай галоўнага фасада, вырашанага дзвумя вежамі і ступеньчатым шчытом паміж імі. Над стральчатым перспектыўным парталам, фланкіраваным гранёнымі фіяламі, традыцыйна размешчана акно-ружа, вежы завершаны металічнымі шпілямі з крыжамі. Мастацкай муроўкай выкладзены стральчатыя і трохлопасцевыя нішы, фрызавая аркатура, карнізы, фіялы.

Зала капліцы перакрыта крыжовым нервюрным скляпеннем, пяты якога абапіраюцца на тонкія насценныя паўкалонкі; асветлена дзвумя парамі бакавых высокіх стральчатых аконных праёмаў з глыбокімі адхіламі. Цэнтральная грань апсіды прарэзана круглым акном-люкарнай, бакавыя крапаваны высокімі арачнымі нішамі-экседрамі, у якіх пастаўлены скульптуры Хрыста і архангела.

У адзіным стылі з капліцай вырашаны мураваныя агароджа-аркатура, брама, дзве вуглавыя каплічкі.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008.— 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 53
Гасцей: 53
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.