Субота, 27.07.2024, 03:25

БАРАНАВІЦКІ КАСЦЁЛ УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА

Галоўная »
БАРАНАВІЦКІ КАСЦЁЛ УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА размяшчаецца ў горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці на вуліцы Куйбышава. Пабудаваны ў 1924—25 гг. з дрэва як парафіяльны на сродкі прыхаджан і ксяндза Люцыяна Жаландкоўскага, асвячоны ў тым жа годзе біскупам Зыгмунтам Лазінскім. Першапачаткова ў 1912 г. тут была пастаўлена капліца гараджанінам Гурскім.


Помнік архітэктуры эклектыкі: у ім увасоблены гатычны вертыкалізм аб'ёмнай кампазіцыі, барочная пластычнасць сілуэта, класіцыстычная строгасць параднага ўвахода-порціка, авангардная асіметрычнасць і жорсткая канструкцыйнасць. Адначасова вырашаны паводле базілікальнага канона каталіцкага храма — тры нефы пераходзяць у нізкую пяцігранную апсіду з асіметрычна прыбудаванай гранёнай сакрысціяй. Вышынны перапад нефаў надае кампазіцыі ярусную дынамічнасць. 3 франтальнага боку далучаны прамавугольны прыруб нартэкса, аб'яднаны з асноўным зрубам агульным высокім і стромкім двухсхільным дахам. На галоўным фасадзе пластычная шматфігурная вежа-ківорый на васьмігранным барабане, трохвугольны франтон расчлянёны аконнай аркатурай-трыфорыумам. Уваход аформлены двухкалонным порцікам з франтонам. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Дах падтрымліваюць фігурна апрацаваныя кранштэйны.

Унутры рознавысотныя нефы перакрыты плоскай столлю. У інтэр'еры чатырохкалонны цэнтральны і два бакавыя двухкалонны і трохпілястравы алтары маюць абразы, выкананыя ў 1934—35 гг. мастаком Турскім у манеры акадэмічнага жывапісу. Да 18 ст. адносяцца абразы «Святы Юзаф з дзіцем» і «Маці Божая Адзігітрыя». На хорах — арган.

Уваход на тэрыторыю касцёла вырашаны мураванай манументальнай брамай у стылі неаготыкі ў выглядзе трохпралётнай аркады з каванымі варотамі. На фоне трохвугольнага завяршальнага шчыпца пастаўлена гіпсавая скульптура святога. Перад касцёлам зроблены грот з бутавага каменю, у арачнай нішы якога скульптура Дзевы Марыі.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 45
Гасцей: 45
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.