Субота, 04.05.2024, 10:03

ДАЎБЁЖНАЕ РАМЯСТВО

Галоўная »
ДАЎБЁЖНАЕ РАМЯСТВО – вытвор часць выдзеўбанага посуду і іншых вырабаў з дрэва спосабам даўбення ці апрацоўкі яго натуральных (дуплістых) форм.

Даўбёжнае pамяство — адно з найбольш старажытных. Вытворчая практыка ў сваім развіцці ад архаічных форм натрапіла на гэты спосаб вырабу посуду раней, чым стаў вядомы спосаб вырабу з клёпак. Просты посуд — карыты, кадоўбы, жлукты — выраблялі ў вялікай колькасці сяляне, якія не валодалі спецыяльнымі навыкамі дрэваапрацоўкі. Даўбёжнае рамёство практычна не вылучалася ў спецыялізаваны саматужны занятак і насіла характар хатняй вытворчасці. На вытворчасць выдзеўбаных вырабаў выкарыстоўвалі звычайна мяккаслойныя і падатлівыя пароды драўніны (ліпу, вольху, асіну); чаўны і ступы рабілі з дубу, хвоі. У залежнасці ад функцыянальнага прызначэння вырабу майстры ўлічвалі трываласць драўніны, яе арганахімічныя і іншыя ўласцівасці.

У даўбёжным рамястве карысталіся долатам, пешняй, пілой, разцом, скоблямі, сякерай, цыркулем, цяслой, чакухай. Кожны з інструментаў прымяняўся на пэўнай тэхналагічнай стадыі і ў залежнасці ад памеру, формы і функцыянальнага прызначэння вырабаў. Пры апрацоўцы карытападобных форм найбольш прыдатнымі былі сякера і цясла, цыліндрычных — пешня і скобля. Амаль кожны з інструментаў меў варыяцыйныя асаблівасці канструкцыі (цёслы з прамой і каленападобнай ручкай, скоблі аднаручныя і двухручныя, долаты з прамым і авальным лязом і г. д.). Пры ўстаўцы днішчаў у цыліндрычны ці конусападобны корпус яго распарвалі, што дазваляла дакладна і трывала дапасаваць абедзве часткі; у архаічным варыянце тоўстыя днішчы замацоўвалі ў корпусе пры дапамозе драўляных цвікоў. Для трываласці корпус сцягвалі абручамі, як у бандарных вырабах.

Функцыянальнае прызначэнне розных відаў выдзеўбаных вырабаў накладвала адбітак на вонкавы выгляд, эстэтыку, якасць іх апрацоўкі. Асабліва старанна і па-мастацку выраблялі карцы, фаскі, кублы, апалушкі, сальніцы, бойкі. Тым жа спосабам, з дапамогай пешні, долата, скоблі, рабілі некаторыя віды старасвецкай мэблі — шафкі для кухонных прыпасаў, шафы для адзення, драўляныя трубы, што служылі дымаходам у сялянскім жыллі, водаадводам, кальцом (кайдубам) студні, калоднымі вуллямі і інш. Пры вырабе ступ для апрацоўкі зерня, чаўноў-аднадрэвак выкарыстоўвалі часцей цяслу, долата, разец. Выраб чаўноў нярэдка вылучаўся ў самастойны промысел.

Аўтар: В.С. Цітоў
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [471]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.