Субота, 27.07.2024, 03:18

ДЗІСНЕНСКІ КАСЦЁЛ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ І КЛЯШТАР ФРАНЦЫСКАНЦАЎ

Галоўная »
ДЗІСНЕНСКІ КАСЦЁЛ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ І КЛЯШТАР ФРАНЦЫСКАНЦАЎ размяшчаецца паміж вуліцамі Дзвінскай, Маскоўскай і Новай на паўночна-ўсходняй частцы горада Дзісна Міёрскага раёна Віцебскай вобласці.


Манахаў-францысканцаў пасяліў тут кароль Стэфан Баторый у 1583 г., у 1630 г. памешчык Крыштаф Малкіевіч Хелхоўскі фундаваў для іх кляштар з драўлянымі касцёлам, жылым корпусам і званіцай (ахвяраваў маёнтак Клімаўшчына). Мсціслаўскі ваявода Іосіф Корсак у завяшчанні ад 20.09.1640 г. загадаў кармелітам горада Глыбокае з ахвяраваных ім валоданняў адлічваць кляштару штогод 200 злотых. Каля 1773 г. замест драўлянага быў узведзены мураваны касцёл,у 1818 г. — жылы корпус. У 1831 г. кляштар скасаваны, а касцёл пераўтвораны ў парафіяльны,у 1882 г. храм закрыты і перададзены пад праваслаўную царкву. Храм знішчаны пажарам пасля Вялікай Айчыннай вайны. Захаваўся ў рэштках. Цяпер у стане аднаўлення.


З'яўляецца помнікам архітэктуры позняга барока. Вырашаны аднанефавым бязвежавым аб'ёмам, які пераходзіць у магутную паўкруглую апсіду. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і тонкімі лапаткамі ў прасценках. Зала была перакрыта цыліндрычным скляпеннем на распалубках, якія абапіраліся на прысценныя, крапаваныя пілястрамі пілоны. У інтэр'еры апсідную сцяну ўпрыгожваў стукавы алтар у стылі ракако. Захаваліся фрагменты блакітна-белай арнаментальнай мазаічнай падлогі.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 42
Гасцей: 42
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.