Субота, 27.07.2024, 03:42

ГАРАДЗІШЧАНСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ РУЖАНЦОВАЙ

Галоўная »
ГАРАДЗІШЧАНСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ РУЖАНЦОВАЙ размяшчаецца на вуліцы Міцкевіча ў гарадскім пасёлку Гарадзішча Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудаваны як уніяцкая царква ў 1640 (1662 ?) г. з цэглы па фундацыі ваяводы Яна Камінскага.


Першы драўляны касцёл пабудаваны ў 1494 г. ў гонар Найсвяцейшай Дзевы Марыі па фундацыі Некраша Валадковіча. Паводле іншых звестак першы храм быў заснаваны Хадкевічамі на ўсход ад старажытнага замка. У цэнтры мястэчка на пагорку была пастаўлена Троіцкая царква. У 17 ст. абодва праваслаўныя храмы прыйшлі ў заняпад. Траян-Пятроўскі побач з рэшткамі праваслаўнай Троіцкай царквы ўзвёў кальвінскі збор. Наступны ўладальнік мястэчка старадубскі маршалак Гаўрыла Керло ператварыў яго ў касцёл. У 1864—66 гг. большасць насельніцтва перайшла ў праваслаўе, касцёл быў закрыты і перададзены праваслаўным, 19.03.1868 г. пераасвячоны ў праваслаўную Троіцкую царкву. Храм знаходзіўся ў дрэнным стане, у канцы 1872 г. новы ўладальнік мястэчка Л.А.Спічакаў звярнуўся да старшыні дэпартамента дзяржаўнай эканоміі генерал-ад'ютанта К.У.Чэўкіна з просьбай аб рамонце і перабудове храма. У студзені 1873 г. губернскі архітэктар С.П.Іваноў стварыў план рэканструкцыі храма. Праект не быў прыняты, над царквой былі надбудаваны з левага боку апсіды вежа-званіца і пяцігалоўе ў завяршэнні. У 1874—76 гг. царква перабудавана пры актыўным садзейнічанні губернатара В.І.Чэрыкава, у 1919 г. ператворана ў касцёл. Перабудаваны ў 1930 г., зараз адноўлены.

Помнік архітэктуры барока. Аднанефавы храм з прамавугольным прытворам пад двухсхільным дахам, са скарочанымі крыламі трансепта і паўкруглай апсідай, двухсхільны дах над якой пераходзіць уступам у канічнае пакрыццё. Вертыкальнасць кампазіцыі касцёла падкрэслена магутнымі лапаткамі-пілонамі і высокімі арачнымі аконнымі праёмамі з вонкавымі і ўнутранымі адхіламі. Іх ліштвы ўтоплены ў тоўшчу магутных сцен (шырыня 0,8 м) і аформлены паўкалонамі. Плоскасныя фасады акаймаваны шырокім тонкапрафіляваным карнізам, а нізкі цокаль апрацаваны закругленымі архітэктурнымі абломамі буйных чляненняў. Дынаміку архітэктурнай кампазіцыі ўзмацняе асіметрычна прыбудаваная да паўночнага боку апсіды трох’ярусная (два васьмерыкі на чацверыку) шатровая званіца. Паміж апсідай і званіцай дабудавана сакрысція. Галоўны ўваход вырашаны арачным праёмам, фланкіраваным лапаткамі, завершаны двухгранным шчыпцом з люкарнай па цэнтры. У інтэр'еры неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем на падпружных арках, апсіда — конхай, каля заходняй сцяны на два слупы ўзняты хоры.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 53
Гасцей: 53
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.