Субота, 27.07.2024, 03:15

ГРАЎЖЫШКІНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА

Галоўная »
ГРАЎЖЫШКІНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА размяшчаўся ў цэнтры вёскі Граўжышкі Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў другой палавіне 18 ст. з дрэва на месцы храма, фундаванага ў 1495 г. ўладальнікам маёнтка Мікалаем Бутрымам (адбудоўваўся ў 1640-я гг.). Закрыты ў 1951 г. (прыстасаваны пад свіран), разабраны вясною 2009 года. Побач з месцам, дзе размяшчаўся касцёл стаіць чацверыковая трох'ярусная драўляная званіца. Месца абнесена бутавай агароджай.


Помнік народнага дойлідства з рысамі барока. Асноўны зруб меў складаную планіровачную форму з выступаючымі крыламі трансепта і бакавымі званіцамі, прыбудаванай вялікай пяціграннай апсідай з бакавымі сакрысціямі. Яны былі аб'яднаны адзіным двухсхільным гонтавым дахам, які над апсідай пераходзіў у вальмавы і выходзіў на галоўны фасад вялікім трохвугольным франтонам з шырокім карнізам. Бакавыя вертыкальна ашаляваныя сцены ўмацоўвалі вертыкальныя брусы-сцяжкі і апяразваліся карнізам. У верхняй частцы сцен былі лучковыя аконныя праёмы з прычолкамі на разных кранштэйнах.


Цэнтральная частка малітоўнай залы аб'ядноўвалася з апсідай люстраным скляпеннем. Плоская столь бакавых частак падтрымлівалася двумя слупамі, сцены вертыкальна ашаляваны. Папярочная бэлька ў алтарным праёме была ўпрыгожана разным рэльефным арнаментам у выглядзе вінаграднай галінкі. Мастацка-дэкаратыўны акцэнт інтэр'ера — тры драўляныя барочныя алтары.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 53
Гасцей: 53
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.