Субота, 27.07.2024, 03:29

ГРОЗАЎСКІ КАСЦЁЛ ЗНЯЦЦЯ З КРЫЖА ЗБАВІЦЕЛЯ

Галоўная »
ГРОЗАЎСКІ КАСЦЁЛ ЗНЯЦЦЯ З КРЫЖА ЗБАВІЦЕЛЯ размешчаны ў цэнтры вёскі Грозаў Капыльскага раёна Мінскай вобласці.


Пабудаваны ў 1802 г. з цэглы на месцы драўлянага касцёла на сродкі прадвадзіцеля дваранства Слуцкага павета М.Барновіча. У 1866 г. закрыты «за возмутительное пение польских гимнов» і «согласно Высочайшему указу от 1 февраля 1800 г. о том, что римско-католическмй приход может существовать лишь там, где не менее 100 дворов прихожан». У 1877 г. перабудаваны пад царкву. Дзвярныя і аконныя праёмы былі закладзены, прабіты новыя. Сакрысцію разабралі, зрабіўшы рызніцу пры дапамозе перагародкі, якая падзяліла апсіду на дзве часткі. Над цэнтральнай часткай паставілі пяцікупалле, над уваходам — высокую гранёную званіцу з шатром і галоўкай. Новую царкву асвяцілі ў імя святога Мікалая і перанеслі з былой Мікалаеўскай царквы унікальны цудадзейны абраз свяціцеля Мікалая (быў чаканены з суцэльнага сярэбранага ліста), падараваны раней існаваўшаму праваслаўнаму манастыру расійскім фельдмаршалам Б.П.Шарамецьевым у 1711 г. У 1962 г. царква зачынена. У 1968 г. перабудавана пад клуб і праўленне калгаса.

У старажытнасці тут стаяў праваслаўны мужчынскі Мікалаеўскі манастыр, апякунамі якога былі слуцкія князі Алелькавічы, якія заснавалі яго ў пачатку 16 ст. і надзялілі зямлёй і ўгоддзямі. У 1600 г. мясцовы праваслаўны памешчык М.Валадковіч, жадаючы абмежаваць уплыў каталіцызму, знаснаваў у 100 сажнях ад ужо існуючага манастыра яшчэ адзін мужчынскі прыстанак у імя Іаана Багаслова.

Касцёл (да перабудовы) уяўляў сабой твор архітэктуры класіцызму з рудыментамі барока. Трохнефавы бязвежавы з прамавугольнай апсідай аб'ём пад двухсхільным гонтавым дахам. Галоўны фасад завяршае вялікі трохвугольны франтон. Плоскасныя фасады крапаваны вуглавымі пілястрамі.

Прастора інтэр'ера была размежавана шасцью магутнымі чатырохграннымі пілонамі на тры нефы, кожны з якіх заканчваўся алтаром. Малітоўная зала перакрывалася драўлянай столлю. На хорах знаходзіўся арган «о семи голосах». Справа ад апсіды — сакрысція, пад храмам крыпта.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 43
Гасцей: 43
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.