Субота, 27.07.2024, 02:24

ІЗАБЕЛІНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ

Галоўная »
ІЗАБЕЛІНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Ізабелін Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1778 г. з цэглы па фундацыі графа Грабоўскага як кальвінскі збор. У 1887 г. закрыты. Потым дзейнічаў як касцёл. Закрыты ў 1968 г. У 1988 г. храм адрэстаўрыраваны (архітэктар Г.П.Босак). Адкрыты і асвячоны гродзенскім біскупам А.В.Кашкевічам 18.07.1992 г.


Архітэктурны помнік адметны сціплым выкарыстаннем барочнай пластыкі, масіўнымі формамі, статычнасцю. Кампактны прамавугольны ў плане з паўкруглай апсідай аб'ём з васьміграннай шатровай вежай-званіцай над усечаным франтонам галоўнага фасада. Сіметрыя галоўнага фасада падкрэслена нізкім прамавугольным уваходным праёмам і арачным акном над ім, якое асвятляе хоры, чляненнем лапаткамі на тры часткі. Франтон дэкарыраваны панэлямі, разеткамі, крыжовымі і прамавугольнымі нішамі. Плоскасныя бакавыя фасады амаль пазбаўлены дэкору, рытмічна расчлянёны вялікімі арачнымі аконнымі праёмамі і шырокімі лапаткамі ў прасценках, апяразаны прафіляваным карнізам і тонкім паяском.

Зала перакрыта плоскай столлю, пазбаўлена архітэктурнай пластыкі, толькі два масіўныя гранёныя слупы пры ўваходзе нясуць на трайной аркадзе галерэю хораў, пад якой крыжова-скляпеністае памяшканне нартэкса. Хоры апяразаны балюстрадай. Апсіда адкрыта ў залу шырокім арачным прасветам.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 22
Гасцей: 22
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.