Нядзеля, 05.02.2012, 06:00

КРАШЭЎСКІ (Kraszewski) Юзаф Ігнацы


КРАШЭЎСКІ (Kraszewski) Юзаф Ігнацы (псеўданім Б.Балеславіта, Др.Амега, К.Пастарнак і інш.; 28.07.1812 г., Варшава 19.03.1887 г.) – польскі пісьменнік, гісторык, грамадскі дзеяч ліберальнага кірунку. Акадэмік Акадэміі ведаў у Кракаве (1872). Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, Віленскім універсітэце. У дзяцінстве жыў у в.Доўгае каля Пружан, з 1834 года ў Доўгім і на Валыні. У 1830-32 гг. у турме за ўдзел у антыцарскай змове. У 1841-51 гг. рэдагаваў віленскі часопіс «Athenaeum» («Атэнэум»), з 1860 г. у Варшаве, рэдактар газеты «Gazeta Polska» («Польская газета»).

Напісаў паэтычную трылогію з гісторыі Літвы «Анафеляс» (1840-45 гг.). Цяжкае жыццё беларускіх і ўкраінскага прыгоннага сялянства паказаў у творах «Гісторыя Саўкі» (1842), «Уляна» (1843), «Астап Бандарчук» (1847), «Хата за вёскай» (1853-54), «Ярмола» (1856), «Гісторыя калка ў плоце» (1859), «На Палессі» (1883). Мінуламу Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны прысвяціў раманы «Апошнія з слуцкіх князёў» (1841), «Зыгмунтоўскія часы» (1846), «Залаты яблык» (1853), «Графіня Косель» (1873), «Бруль» (1874), «Старая казка» (1876) і інш. Аўтар навуковых прац «Старажытная Літва. Яе гісторыя, законы, мова, вера, звычаі, песні...» (1847-50), «Барысаў» (1848) і інш. Падарожжы па Беларусі апісаў у нарысах «Пінск і Піншчына» (1837), «Успаміны Валыні, Палесся і Літвы» (1840), «Малюнкі з жыцця і падарожжаў» (1842), «Адзенне сялян і мяшчан з ваколіц Брэста, Кобрына і Пружан» (1859-60). Маляваў тыпы беларускіх сялян, вясковыя пабудовы, пейзажы.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [174]
Каталог файлаў [58]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [70]
Культура [77]
Адукацыя [3]
Спорт [7]
Здарэнні [6]
Грамадства [54]
Эканоміка [2]
Транспарт [26]
Блог [6]
Каляндар
«  Люты 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.