Субота, 04.05.2024, 16:39

КРУГЛІНСКІ РАЁННЫ ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
Круглінскі раённы гісторыка-краязнаўчы музейКРУГЛІНСКІ РАЁННЫ ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ заснаваны ў г.п.Круглае паводле сумеснай пастановы бюро Круглянскага райкама КПБ і Круглянскага райвыканкама ад 21.02.1990 г. Адкрыты для наведвальнікаў 25.06.1994 г. да 50-годдзя з дня вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Першы кіраўнік Т.М.Аксёнава. З 1998 г. дырэктар С.В.Каднікава.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 7081 адзінкі захоўвання, навукова-дапаможны — 2260 адзінак Агульная плошча 314,7 м², экспазіцыйная — 175 м², плошча выставачнай залы 48,9 м².

Найбольш цікавымі з'яўляюцца калекцыі абразоў ХІХ ст. (каля 50 адзінак захоўвання), старадрукаваных кніг (царкоўны статут, псалтыр, «Жыціе i пакуты святой велікамучаніцы Варвары» i інш.), дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (экспанаты з саломы, pocnic i разьба па дрэве), народных музычных інструментаў, жывапісу, прадметау побыту i этнаграфіі, беларускага нацыянальнага касцюма, нумізматыкі (манеты Візантыі, Рэчы Паспалітай, манетны скарб XVII ст. i інш.), фалерыстыка.

Усе экспанаты размешчаны у 6 залах. Дзейнічаюць 4 экспазіцыі. У раздзеле «Кругляншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны» зберагаюцца карты-схемы абарончых баёу на тэрыторыі Беларусі ўлетку 1941 г., фотаздымкі, узнагароды, acaбістыя рэчы байцоў 8-й партызанскай брыгады імя С.Г.Жуніна, падпольшчыкаў і інш. Цэнтральнае месца займае кампазіцыя «Партызанская вайна», дзе прадстаўлены макет зямлянкі, узоры савецкай і нямецкай зброі (ручны кулямёт, ствол мінамёта, міны і інш.). Тут змешчана дыярама «Вызваленне Круглага ад фашыстаў. 28 чэрвеня 1944 г.».

Гістарычная экспазіцыя ўключае матэрыялы па гісторыі Кругляншчыны ад старажытных часоў да пачатку ХХ ст. У раздзеле «Археалогія» прадстаўлена калекцыя знаходак (наканечнікі стрэл і коп'яў, гліняны посуд, прылады працы, жаночыя ўпрыгожанні ХІ—ХІІ ст.) з археалагічных раскопак, якія вяліся на тэрыторыі раёна ў 1992—93 гг., навукова- мастацкая рэканструкцыя раскопак кургана ў в.Казіміраўка (Х—ХІ ст.) і дыярама «Трызна». Раздзел «Таварна-эканамічнае развіццё Кругляншчыны» прадстаўлены ў выглядзе кірмашу і крамы гандляра. Сярод экспанатаў вырабы саматужных промыслаў — калёсы, конская збруя, бандарныя і тканыя вырабы, лозапляценне; прадметы гарадскога і местачковага побыту — калекцыя самавараў, кафейнік, ступкі, шалі, грамафон.

У раздзеле «Месца Кругляншчыны ў ваенна-палітычнай гісторыі дзяржавы» змешчаны партрэты военачальнікаў і палітычных дзеячаў, карты і схемы ваенных дзеянняў на тэрыторыі Кругляншчыны (XVII—ХІХ ст.), фігуркі воінаў розных эпох і родаў войск, калекцыя зброі (ХІІ—ХІХ ст.). Раздзел «Сацыяльна-палітычная хроніка Круглага» аб'ядноўвае галерэю партрэтаў, родавых гербаў польскіх, беларускіх, расійскіх магнатаў, якія кіравалі землямі раёна, і калекцыю навучальнай літаратуры.

Духоўнай спадчыне прысвечаны раздзел «Духоўная культура Кругляншчыны». Тут прадстаўлены копіі карцін вядомага рускага мастака-перасоўніка М.В.Неўрава, які апошнія гады жыцця правёў на Кругляншчыне, макеты царквы святога Мікалая Цудатворца ў в.Тубышкі і Пакроўскай царквы ў в.Дудаковічы, межавы каменны крыж князёў Рурыкавічаў (Х ст.). Апошні раздзел гістарычнай экспазіцыі — «Сям'я Чарняевых. М.Р.Чарняеў». У экспазіцыі прадстаўлены мастацка-гістарычная рэканструкцыя рабочага кабінета генерала М.Р.Чарняева, які жыў у радавым маёнтку Тубышкі, яго партрэт, асабістыя рэчы, фотаздымкі жонкі, дачкі, паплечнікаў.

Экспазіцыя «Быт і звычаі нашых продкаў» паказвае жыццё сялян канца ХІХ — пачатку ХХ ст. Тут экспануюцца прылады працы (каса, граблі, жорны, цапы, церабілка, грабяні) і прадметы побыту (вядро, бочкі, бязмены), змешчаны фрагмент печы з кухонным начыннем (гарлачы, чыгуны, форма для выпякання хлеба), калекцыі ручнікоў і посцілак і інш. Цэнтральнае месца займаюць вырабы народных рамёстваў: ганчарства, ткацтва, вышыўкі, карунка- і саломапляцення, апрацоўкі дрэва. Экспазіцыя «Прырода роднага краю» апавядае пра геаграфічнае становішча, рэльеф, прыродныя багацці раёна, іх рацыянальнае выкарыстанне і ахову. Дэманструюцца ўзоры карысных выкапняў, раслінны і жывёльны свет рэгіёна (гербарыі, калекцыі насякомых, чучалы звяроў і птушак).

Штогод музей праводзіць да 10 выставак рознай тэматыкі: «Магія дрэва», «Лік святы», «У свеце казак», «Матчыны кросны», «Матулін куфэрак», «Музей вачамі дзяцей», «Дарогамі вайны», «Час вылучыў нас...» і інш.

Адрас: 213188, г.п.Круглае, вул.Савецкая, 40
Тэл.: +375-2234-51-563
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.