Субота, 27.07.2024, 10:23

КРУПАВАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ

Галоўная »
КРУПАВАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ размяшчаецца на пагорку ў цэнтры вёскі Крупава Лідскага раёна Гродзенскай вобласці, абкружаны бутавай агароджай з трохслуповай брамай. Пабудаваны ў 1918—26 гг. з цэглы. У 1963 г. закрыты, вернуты парафіянам у 1990 г.


Помнік архітэктуры неараманскага стылю. Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам з бакавымі крыламі трансепта, пяціграннай апсідай і бакавымі нізкімі сакрысціямі. У фасад урэзана трох’ярусная чатырохгранная шатровая званіца, над вальмавым дахам апсіды чатырохгранная шатровая сігнатурка. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з рэльефнымі архівольтамі, апяразаны шырынкавым фрызам. Прамавугольны ўваходны праём акаймаваны перспектыўным арачным парталам з круглай люкарнай над ім. Такія ж люкарны ў тымпанах шчытоў крылаў трансепта. Вохрысты каларыт архітэктуры храма ўзбагачаны паліхромнай бутавай муроўкай цокаля.


Унутры зала размежавана на тры нефы гранёнымі драўлянымі слупамі і перападам перакрыццяў — плоскіх у бакавых і драўлянага корабавага скляпення ў цэнтральным нефах. У гранёнай апсідзе і тарцах бакавых нефаў пастаўлены драўляныя неагатычныя алтары, у левы вугал прэсбітэрыя ўрэзаны амбон.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.